Сайт Міхася Южыка Пятница, 20.07.2018, 07:51
Приветствую Вас Гость | RSS
Главная | Блог | Регистрация | Вход
» Меню сайта

» Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 85

» Форма входа

Главная » 2013 » Июнь » 4 » Чарга-32 з жыцця літаратараў; паэма ў прозе Раздзел 32
12:29
Чарга-32 з жыцця літаратараў; паэма ў прозе Раздзел 32

Чарга (працяг) Пачатак ТУТ

 

з жыцця літаратараў; паэма ў прозе

 

Раздзел 32

http://iuzhyk.livejournal.com/258563.html

Млосную, даўкую, ліпкую ноч правёў пісьменнік Г. у дворнікцім катуху. Ён ляжаў з пустымі вачыма, нікуды не гледзячы, нават у сябе, не заўважаючы холад падлогі – бухнуўся Г., не паслаўшы свой дыванок. Страшнымі былі не вярэдівыя думкі, не крыўда, а наогул адсутнасць якіх-кольвек думак. Быццам ліхадзеі, што ўдарам калуна зруйнавалі канторку, выбілі з яго і душу. У такую прастрацыю Г. даўно не трапляў – мабыць, з часу, калі сужыцель па інтэрнаце магілёўскага тэхнікума адымеў яго дзяўчыну і ўсім выхваляўся. І нават  тады не так балюча было, малады мозг энергетычны і хутка пераключаецца ў пазітыўны рэжым. Цяпер жа Г., паўторымся, быў нікіям – проста нячулым куском матэрыі. І гэта палохала. Хацелася некуды збегчы. Або дзейнічаць, каб адпомсціць – але ні на што не было эмоцый. Зеўрала за вакном завірушная ноч. Г. адчуваў сябе богапакінутым.

Толькі на досвітку, калі сняжыстая маса на карнізе стала злівацца па колеры з небам, Г. расчуў у сабе нейкія думкі. Думкі адмоўныя, але гэта было ўжо нечым! Цяпер яго кібернетычны мозг пачне разрульваць сітуацыю. Што ж, рэфлексаваў Г., гэтыя маразмоіды, падонкі, подлыя брыдкія людзі не змаглі перанесці ягонага шчасця – шчасця тварыць насуперак маразам і завеям, насуперак нават таму, што за месяц Г. не пасунуўся па чарзе ні на крок. Гадановіч са сваімі памагатымі, нікчэмнасці, хахмачы і сцябальнікі, творчасць якіх заснавана на папугайнічанні ды малпаванні, на высмейванні твораў вялікіх папярэднікаў, і толькі. Яны нават рыфмы падбіраюць па слоўніках, недарэкі! І вось, калі паршыўцы бачаць сапраўднае – то бок чалавека, які творыць для Вечнасці, для шчасця будучых пакаленняў, які зыначвае сваімі творамі літаратурную Беларусь і выхоўвае юнакоў, каб тыя не шыраліся і не распаўсюджвалі СНІД, а былі добрымі людзьмі, – канешне, гэтыя сцябальнікі і разбуральнікі проста шалеюць. Дэманы, які жывуць у іх, паўстаюць супроць вечнага! Спачатку яны рагаталі і тыцкалі пальцамі ў Г. – ён на гэта не паддаваўся, потым яны абасцалі сваёй паганай мачой святое – пісьменніцкую канторку, – і гэтым не зрушылі Г. з пуцявіны. І нарэшце, давячыся лютай бяссільнай злосцю, яны ўзнялі калун і разбурылі канторку, на якой ляжалі майстравітыя рукі Г., цудадзейная асадка і запаветны нататнік. Але яны памыліліся! (Тут Г. адчуў, што ў яго мозг зноў паступае касмічная энергія, розум каторы раз пачынае перамагаць.) Так, яны памыліліся! Можна знішчыць канторку, зніштожыць нават рукапіс, але волю Г. не зломіць ніхто. Аповесць насамрэч жыве ў яго падсвядомасці, і пакуль дыхае Г., пакуль у яго палымяных грудзях тахкае сэрца – нягоднікі будуць нядужыя.

Г. ускочыў на ногі з неймавернай энергіяй. Што ж, ён пакажа ім, што такое сапраўдная літаратура! Ён будзе тварыць з радасным выразам твару, а гаўнановічы няхай глядзяць на яго і курчацца ад свайго яду. І хай назірае ўся чарга – збольшага нармалёвыя людзі. Г. не баіцца плётак і пагалосак, ён адкрыты перад імі, перад усім светам, не баіцца ні вятроў, ні сцюжаў, ні амапаўцаў… Тут Г., праўда, згадалася, як учора ў паўнепрытомнасці ён варочаў ратавальную думку – наскардзіцца Мемуарану, каб той выкрыў злачынцаў і пакараў па ўсёй строгасці. Цяпер жа Г. адагнаў гэтую думку, высмеяў сваю ўчарашнюю слабасць і зрабіў скідку на непрытомнасць. Па-першае, Мемуаран заклапочаны справамі Хлёпуса, і наўрад ці зможа іх кінуць ды заняцца расследаваннем паводле канторкі. А па другое, Г. сам нічога не скажа. Не хапала яшчэ праслыць у чарзе хлюпікам, слязліўцам і скаржнікам! Не. І біць морды гадановічавым памагатым (ну не сам жа Гадановіч арудаваў калуном!) Г. не стане. Г. не кранае дзяцей. Ён іх будзе выхоўваць – прыкладам сваёй мужнасці, непахіснасці, цвёрдасці. Хай усе бачаць!

"Хай усе бачаць!” – аўтатрэнінгам паўтараў гэтыя словы Г., калі ён з голым торсам выбягаў на заснежаны двор з шуфлем і рудлёўкай у руках. "Хай усе бачаць!” – напяваў ён, калі блізу яго сабраліся жыльцы, дзівуючыся на яго мускулы і спрыт, з якім ён зносіў сумёты. "Хай усе бачаць!” – мармытаў Г. з набітым ротам, калі нахапкам паядаў кінутыя спагадлівымі жыльцамі кавалкі харчоў. "Хай усе бачаць!” – хрыпеў Г., бегучы паўз хлёпусаўскі біятуалет да рэдакцыі.

А блізу чаргі кіпела тым часам работа – прыбыла велізарная фура з новай партыяй кніг "Варвеста”, гэтага друкаванага манапаліста на тэрыторыі Беларусі і суседніх краін. Хлёпус сядзеў у сваім фатэлі, унураны ў ноўтбук. І таму Мемуаран стараўся як ніколі, панукаючы рабочых, то бок беларускіх літаратараў мужчынскага полу, за выняткам чахлых старцаў – усіх запрог на разгрузку дзелавіты Мемуаран. Пісьменнік Г. не прымусіў сябе чакаць – і кінуўся ў гэты працоўны вір: разагнаўшыся, падскочыў на некалькі метраў і заляцеў у фуру, адпіхнуўшы аршанскага літаратара. Праз секунду Слесарэўскі ўнізе ўжо прымаў ад Г. важкі пачак.

 ПРАЦЯГ

Просмотров: 202 | Добавил: NORAD | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
» Поиск

» Календарь
«  Июнь 2013  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

» Архив записей

» Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz


  • Copyright MyCorp © 2018