Сайт Міхася Южыка Пятница, 29.03.2024, 09:26
Приветствую Вас Гость | RSS
Главная | Блог | Регистрация | Вход
» Меню сайта

» Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 90

» Форма входа

Главная » 2013 » Май » 21 » Чарга-22 з жыцця літаратараў; паэма ў прозе Раздзел 22
12:58
Чарга-22 з жыцця літаратараў; паэма ў прозе Раздзел 22

Чарга (працяг) Пачатак ТУТ

 

з жыцця літаратараў; паэма ў прозе

 

Раздзел 22

 

Да вечара Г. знаходзіўся ў эйфарыі. Яму не цярпелася перарабіць усе справы па лагеры як найхутчэй, каб распачаць за канторкай аповесць. Нарэшце пасля вячэры, дзе давалі па традыцыі чарпак аўсянкі і кіпень з двума кавалкамі цукру, Г. навастрыўся на справу. Ён расчысціў пляцоўку метр на метр перад ледзяной каторкай "мэйд ін Слесарэўскі”, скінуў заплечнік, выцягнуў адтуль гуманітарныя нататнік і самапіску ды заняў працоўнае месца. Для асадак інжынер прпадугледзеў адмысловы латок, леваруч. Праваруч жа быў круглы латок для чарніліцы. Аднак пісаць чарніламі можна будзе хіба вясною, надта лютыя стаяць маразы. Такім чынам, не здымаючы мехавых рукавіц, узяў будучы класік падлеткавай літаратуры асадку і вывеў першы радок: "Стаяла цудоўная сонечная раніца пачатку чэрвеня, ззяла сонца, зіхацела раса”. Далібог, гэта было арыгінальна. А далей нібы само Наканаванне панесла пісьменніка Г. па старонках нататніка. Ён настолькі захапіўся, што цалкам забыў на люты мароз, на чаргоўцаў, якія за ім цікавалі і паказвалі на яго пальцамі. Г. нічога не чуў і не бачыў. Толькі мілыя сэрцу вобразы віравалі і дзейнічалі ў яго мазгаўні, спрытна перацякаючы на паперу. Маразаўстойлівая іншаземная асадка працавала бесперабойна. Г. ведаў, што калі ён працуе, то ўпадае ў транс, з якога яго нішто не можа вывесці – нават п’яніца галоўрэд і шумлівая жонка. Таму, дарэчы, Г. ніколі не пісаў на працы. Неадказны сакратар вельмі дбайна ставіўся да сваіх службовых абавязкаў. У кватэры ж, паўторымся, ён тварыў толькі поначы, шчыльна зашыўшыся ў кабінеце.

Бліжэй да поўначы Г. пачынаў выходзіць з трансу і стаў расплывіста прыкмячаць, як з боку чаргі даносіцца рогат – гэта паэт Гадановіч сабраў вакол сябе хлапцоў і дзячат і, ківаючы на Г., як быццам сцябаўся. Прынамсі маладзёны раз-пораз выбухалі смяшком, хапаючыся за жываты. Нехта з гэтай купкі пракрычаў: " Гогаль!”, таксама пачулася слова "прыдурак”. А можа, Г. падалося. Тым не менш ён згарнуў гэты імправізананы кабінет, запхаўшы нататнік і асадку ў заплечнік. Г. любоўна змёў сняжок з цудадзейнай канторкі ды рушыў уздоўж чаргі, наўмысна не зважаючы на пацвельванні Гадановічавых памагатых. Тым не менш ледзяная снежка, што паляцела з іхняга боку, балюча выцяла спіну паміж лапатак. Але і на гэта Г. не зрэагаваў, працягваючы задуменны свой шпацыр.

Калі Г. прамінаў вогнішча Напаўарлова, то ўбачыў нейкую сумятню. Вялікі гісторык на гэты раз не чытаў лекцыю для моладзі, як ён прывык, а стаяў, абступлены людзьмі. Там мільгалі камеры рэпарцёраў "Свабоды” і было відно не то ўсхваляванае варушэнне, не то лёгкая тузаніна. Г. з цікаўнасці падаўся туды. Раптам з гэтай купкі, проста перад носам Г., выйшлі лірык-кухар Пушчанскі і мініятурыст Вясковіч, славуты аўтар карацелек пад назваю "Паміж шклянкай і барадою”. Гэтыя двое саплі і вывалаквалі з натоўпу крытыкесу Налейнік, якая супраціўлялася і лаялася на іх. Налейнік прысядала на снег, але Пушчанскі з Вясковічам цягнулі яе зацята. Зніякавелы Г. шуснуў паўз іх да вогнішча. Аказалася, адбылася агідная нечаканка. Падчас лекцыі Напаўарлова, якім заслухваліся дзясяткі людзей, у цэнтр кола ўварвалася Налейнік і знянацку плюнула лектару ў твар. Ладны харкач павіс у таго на барадзе. Аднак пакуль Налейнік збіралася паўтарыць свой удалы прыём, Напаўарлоў кінуўся на яе і ўчапіўся ў валасы. Завязалася смяротная барацьба, і пакуль іх разнялі, Налейнік раздзерла пазногцямі твар слыннага лектара. Той жа як быццам толькі адарваў у яе пару пасмаў. Цяпер скрываўлены твар Напаўарлова здымалі камеры "Свабоды” і ўжо перадавалі ў эфір. Налейнік тым часам валаклі да медыцынскай палаткі.

ПРАЦЯГ

Просмотров: 562 | Добавил: NORAD | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
» Поиск

» Календарь
«  Май 2013  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

» Архив записей

» Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz


  • Copyright MyCorp © 2024