Сайт Міхася Южыка Четверг, 23.11.2017, 23:07
Приветствую Вас Гость | RSS
Главная | Блог | Регистрация | Вход
» Меню сайта

» Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 84

» Форма входа

Главная » 2013 » Май » 19 » Чарга-21 з жыцця літаратараў; паэма ў прозе Раздзел 21
13:26
Чарга-21 з жыцця літаратараў; паэма ў прозе Раздзел 21

Чарга (працяг) Пачатак ТУТ

 

з жыцця літаратараў; паэма ў прозе

 

Раздзел 21

http://iuzhyk.livejournal.com/255993.html

Гэты дзень быў адметны для Г. Раніцой, калі прытрухаў у лагер, ён убачыў, як непадалёк ад палаткі "Варвеста”, недзе на палове адлегласці паміж вуліцай і чаргою, літаратар Слесарэўскі ўсталяваў апалубку для канторкі і ўжо залівае яе вадою. Мароз стаяў ядраны, таму праз колькі хвілін Г. прымаў работу байкапісца, ціснуў яму руку. Потым давялося толькі адшліфаваць лёд, і працоўнае месца Г. было цалкам гатовае. Каля дзівоснай канторкі сталі збірацца чаргоўцы, распытваць. Г. шчыра і радасна сведчыў, што сёння ўвечары пачне тут тварыць. Балазе гуманітарная самапіска была маразаўстойлівая. Народ з захапленнем і нейкім недаўменнем глядзеў на Г. Для саліднасці ён расчэсваў бараду гуманітарнай расчоскай. Шкада, немагчыма было на сябе паглядзець збоку, Г. здавалася, што ён як ніколі зараз выдае на Талстога.

Потым пачаліся звычайныя работы па лагеры – уборка тэрыторыі, разгрузка і колка дроваў, выраўніванне разам са Слесарэўскім драцяной агароджы вакол "Варвеста”, якую пахіснуў уначы буран. Быў традыцыйны сняданак, порцыя гарачага крапіўнага адвару, паўбохана чорнага хлеба і жалудовая кава. Пажыўная ежа надавала моцы, сагравала нутро, і было ўжо зусім не цяжка стаяць некалькі гадзін у чарзе. Тым больш што Г. дазвалялася кожныя дзве гадзіны грэцца ля вогнішча Хлёпуса.

Па абедзе як з-пад зямлі вынікнуў Навумовіч, адклікаў Г. за рог дома і паведаміў радаснае: з паслязаўтрашняй раніцы той можа заступаць на работу. Навумовіч, маўляў, ужо перагаварыў з Мемуаранам, і той будзе штораніцы адпускаць Г. на чатыры гадзіны. Па словах Навумовіча, пад яго увагай было два варыянты. Першая вакансія – гэта білецёр пры платным біятуалеце, які Хлёпус адчыняе сёння ў рэдакцыйным двары. Другая – звычайны дворнік у доме непадалёк, які ўжо з месяц прападае без нагляду і двор якога завалены трохметроваю тоўшчай снегу. Так што Г. пашанцавала. Варыянт з туалетам, казаў Навумовіч, быў неблагі, нават трохі лепшы па грошах, але падумалася, што Г. будзе не зусім прыемная такая пасада. Бо кожны літаратар, які з’явіцца на апраўку, будзе яго бачыць. Г. пагадзіўся, што праца білецёрам у біяпрыбіральні не зусім прывабнае месца ў плане пісьменніцкай рэпутацыі. Зрэшты, каб не выпадала альтэрнатывы, Г. і на прыбіральню б згадзіўся – выжываць неяк жа трэба. Аднак шанцунак даваў яму месца дворніка. Зразумела, што Г., выхадзец з вёскі, не толькі не баяўся фізічнай працы, а любіў яе шчыра. Неадказны сакратар яшчэ раз паціснуў руку Навумовічу, нават прыабняў расчулена. Дзелавіты лірык тут жа накрэмзаў цылулку з адрасам упраўдома і давёў, што Г. трэба туды прыбыць заўтра ў пяць вечара, каб падпісаць дамову.

Як на крыллі ляцеў Г. да роднага вогнішча. Хлёпус сядзеў на сваім месцы, ухутаны ў велізарнае футра, на нагах яго таксама ляжаў мех. Ён працаваў на ноўтбуку, таму зусім не зважыў на Г., які прыняўся самохаць месці пляцоўку ля яго ног. Відаць, камерцыйныя справы спорыліся: над палаткай "Варвеста” з’явілася шыльда "Запрашаем у біятуалет на заднім двары!”. Сапраўды, устаноўка туалета была своечасоваю мерай. І хто, як не Хлёпус, мог паклапаціцца пра гэтую патрэбу пісьменнікаў? За зімовыя месяцы, калі чарга амаль спыніла свой рух і разраслася як анаконда, задні двор, а таксама прылеглыя двары былі пазасяраны і пазасцыканы беларускімі літаратарамі. Выратоўвалі адно няспынныя снегапады. І можна было ўявіць, як у сярэдзіне траўня, калі аголіцца маці-зямелька, колькі тут усяго непрывабнага знойдуць гаспадары памянёных двароў. Як жа непрыемна і сорамна было даткліваму Г. абсяраць панадворкі! Аднак што паробіш – без апраўкі ніяк, тым больш што прыбіральня рэдакцыі была наглуха зачынена ад простых літаратараў, там ладзілі свае справы толькі самі рэдактары, некалькі генералаў, а таксама маршал Цемрашэвіч, баялі, любіў там нетаропка пасядзець за газетаю.

Упарадкаваўшы пляцоўку наўкол вогнішча, Г. паспяшаўся наведаць новы туалет. Калі ён забег у двор рэдакцыі, то адразу ўбачыў жоўта-зялёную вясёлую палатку, што стаяла на ўзвышэнні. На снежным пагорачку выстраілася чарга. Асобныя постаці прабіраліся да яе рознымі кірункамі, некаторыя абганялі Г., нібы няможна было ім цярпець. Пісьменніку Г. таксама закарцела прыспорыцца, але намаганнем волі ён не паскорыў хаду і даў сябе абагнаць чалавекам пяці. Пакурваючы, Г. стаў у не такую і малую чаргу.  Чарга была адна, а кабінак у туалеце, казалі, было дзве – мужчынская і жаночая. Палатка нібыта мела электрападагрэў і рукамыйнік. Гэта ўсцешвала, даўно Г. не мыў рук.

З палаткі выйшла Марыйсевіч, якая, відаць, адна з першых наведала цывільную палатку. З ганарлівым тварам, у футры і рукавіцах, папулярная апазіцыйная публіцыстка нешта жавала. Раптам ззаду зыкнулі – гэта Гадановіч з Напаўарловым віталі сваю сяброўку. З цыгарэтымі ў зубах гэтыя двое, не доўга вагаючыся, абмінулі чаргу і шуснулі нахабна ў палатку. Нават у туалет яны пнуліся без чаргі! – з прыкрасцю падумаў Г. Цікава, што яны там будуць рабіць удвух у цеснай кабіне? Дарэчы, білецёрам сюды паставілі злашчаснага Шкандыбайлу, апрануўшы яго паверх кажуха ў сіні камбінезон.

Хвілін пятнаццаць, не меней, знаходзіліся ў палатцы Напаўарлоў з Гадановічам. Адданыя апазіцыянеры выйшлі адтуль усмешлівыя, падымліваючы цыгарэтамі і зусім не зважаючы на народ, які, праўда, не насмеліўся абурацца. Адна зацятая Налейнік прамовіла даволі гучна: "Серуны!”, і зусім ужо голасна: "Сволачы!” Выразы твараў апазіцыянераў не памяняліся. Весела гамонячы і размахваючы рукамі, яны скаціліся з пагорка і некаму галёкнулі. Тое быў іх паплечнік Смякляеў, і спяшаўся сюды паэт, відаць, не вершы чытаць. "О, Божа!” – падумаў у роспачы Г. і разам з тым адчуў знаёмы позыў у нізе жывата і прамежнасці.

 

ПРАЦЯГ

Просмотров: 244 | Добавил: NORAD | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
» Поиск

» Календарь
«  Май 2013  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

» Архив записей

» Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz


  • Copyright MyCorp © 2017