Сайт Міхася Южыка Понедельник, 18.12.2017, 17:34
Приветствую Вас Гость | RSS
Главная | Блог | Регистрация | Вход
» Меню сайта

» Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 85

» Форма входа

Главная » 2013 » Май » 16 » Чарга-17 з жыцця літаратараў; паэма ў прозе Раздзел 17
11:53
Чарга-17 з жыцця літаратараў; паэма ў прозе Раздзел 17

Чарга (працяг) Пачатак ТУТ

 

з жыцця літаратараў; паэма ў прозе

 

Раздзел 17

http://iuzhyk.livejournal.com/254558.html

Пасля працы на кухні, прыцёгшыся ў начлежку, пісьменнік Г. паваліўся як падсечаны, убіваючыся паміж целамі іншагародніх літаратараў. Да гэтага, праўда, яму прыйшлося па завядзёнцы адшукаць Навумовіча і атрымаць традыцыйны пароль. Да таго ж, у давяршэнне ўсіх бядотаў дня, той падвысіў таксу за начлег да васьмі даляраў. І месяца не прамінула, як кошт узрос на тры даляры. "Нахабства!” – сердаваў Г.,  разлічваючыся за рагом камяніцы з вяртлявым дзялком. Але сілаў на тое, каб голасна абурацца і моцна гараваць, у Г. на сёння больш не было.

Ён прачнуўся на самым досвітку і першы выбраўся з задушлівага пакоя ў цёмны пад’езд, а затым – і на свежае марознае паветра. Вось тут Г. і апанаваў глухі адчай. Ён успомніў усё разам: і падвышкі кошту за начлег, і несправядлівае асуджэнне на кухонную працу, і тое, што грошы заканчваюцца… А галоўнае, тое, што ён па-ранейшаму стаіць у чарзе пад тым самым завешаным канцылярскімі шторамі акном і не прасоўваецца! Тады як людзі ў рэдакцыю ўваходзяць і выходзяць з яе. У гэтым была вялікая таямніца чаргі. Каторы раз за апошнія дні Г. працяла думка, што трэба даваць на лапу. Але з якіх шышоў?! Хоць бы на начлежцы неяк зэканоміць, папрасіцца апальшчыкам палатак ці што. Не-не, а драманеш хоць трохі пры печцы. Так, трэба рашацца, трэба разрываць гэтае зачараванае кола, гэтае таптанне на адным і тым жа месцы ў чарзе.

Пісьменнік Г. падбегам пашыбаваў адразу на пошту. Там ён, выстаяўшы чаргу, дазваніўся да жонкі і папрасіў, каб тая зладавала яму пасылку. Трэба выслаць ніжнюю бялізну, а тое зусім запаршывеў, гаварыў Г; а таксама – дзве пары цёплых шкарпэтак, вязаную шапку, якую ён будзе надзяваць пад мехавую, трохі кавалкавага цукру, танных папярос, а тое ў сталіцы ўсе дарагія. І галоўнае – грошай. Як ні сорамна было гэта казаць, а давялося. Так, грошай на банальную аплату начлежкі. А ў розуме ён трымаў – на хабар Мемуарану, каб той яго пераставіў бліжэй да запаветных дзвярэй. Далей прыйшлося выслухаць малапрыемнае: што галоўрэд зусім запіў і ўжо не можа дабрацца да рэдакцыі. Толькі швэндае па піўнушках свайго мікрараёна і люта лае Г., і плача, і просіць на апахмел. А рэдакцыя тым часам прадае інвентар, каб хоць неяк выкручвацца – раёнка мусіць выходзіць шэсць разоў на тыдні, хоць задушыся. Прадалі ўжо крэсла Г. і яго дарагую попельніцу. Артыкулы набіраюць велізарнымі літарамі, каб неяк запоўніць плошчу. Павялічылі фотаздымкі данельга. І ўсё роўна не дабіраюць належны аб’ём. Ужо паступілі незадаволеныя сігналы з гарвыканкама як рэакцыя на ананімкі нядобразычліўцаў. Але Г. прасіў жонку супакоіць калегаў, ён вось-вось вернецца трыумфатарам і тады сранцавіцкая газета паарлее, ускрыліцца і зноўку стане лепшай у Беларусі. Хай толькі крышку пацерпяць.

Абнадзеены ўласнай хлуснёй Г. подскакам пабег да чаргі. Устрэміўся туды. Хутка падышоў Ненатоль Ачмуцін, з якім ён сардэчна парукаўся і разгаманіўся пра жыццё-быццё, пра стан сучаснай літаратуры. Ачмуцін гаварыў па-руску, неяк прыцішана, нібы саромеючыся. Затое Г. выкладаў свае думкі поўным голасам. Яму было прыемна, што з чаргі на яго абарочваюцца і прыслухоўваюцца. Г. згледзеў на сабе цёплы пагляд слыннай Налейнік і ўсмешліва кіўнуў крытыкесе. Праз колькі часу падышоў берасцейскі празаік, вядомы нам гора-каравульны Шкандыбайла, які ўжо адбыў карцэр і зноў свяціўся звыклым для яго аптымізмам. За сяброўскай гамонкай весела мінаў час.

Перад абедам пайшоў снег. Было бязветрана, і таму снегапад валіў вертыкальна. Нечакана недзе з вышыні пачуўся рокат, які штосекунду ўзмацняўся, палохаючы людзей. Раптам са снежнай заслоны, на вышыні пяціпавярховага дома, вымкнуў верталёт з чырвоным крыжам на корпусе. Ён плаўна, але даволі хутка зніжаўся. Пісьменнік Г., з высалапленым языком і вырачанымі вачыма, глядзеў на гэтае дзіва. Па чарзе прашалахцела трывожнае шапаценне. Тут на дне верталёта адчыніўся люк, з якога вываліўся і паляцеў долу агромністы куб. Ён мякка чмякнуўся ў сумёты. А верталёт імгненна памкнуўся ўвышыню. Пісьменнік Г. і расшалопаць нічога не паспеў, як спераду, з боку міліцэйскіх кардонаў, раздаліся аўтаматныя чэргі. Трасіруючыя кулі цалялі ў таямнічы верталёт, які імкліва набіраў вышыню. Пуцявіны куляў былі выразна відны нават праз снегапад. Некалькі ляснулі аб метал верталёта, разляцеўшыся іскрамі. Аднак верталёт шугануў у нябачную сняжыстую вышыню і астанія чэргі пайшлі слепа і міма. Некаторыя чаргоўцы ў жаху шухнулі ў снег.

ПРАЦЯГ

Просмотров: 180 | Добавил: NORAD | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
» Поиск

» Календарь
«  Май 2013  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

» Архив записей

» Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz


  • Copyright MyCorp © 2017