Сайт Міхася Южыка Пятница, 20.10.2017, 00:36
Приветствую Вас Гость | RSS
Главная | Блог | Регистрация | Вход
» Меню сайта

» Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 84

» Форма входа

Главная » 2013 » Май » 16 » Чарга-15 з жыцця літаратараў; паэма ў прозе Раздзел 15
11:51
Чарга-15 з жыцця літаратараў; паэма ў прозе Раздзел 15

Чарга (працяг) Пачатак ТУТ

 

з жыцця літаратараў; паэма ў прозе

 

Раздзел 15

http://iuzhyk.livejournal.com/254199.html

 Нечакана для Г., які баяўся неадказна выканаць функцыю вартавога, гадзіны каравульнай службы мінуліся хутка. Ён нават не адмарозіў ніводнага пальца. Для чаго, праўда, прыйшлося бегаць вакол варвестаўскай доўгай палаткі, разразаючы сцюдзёны вецер, калі ён бег перад яе фасадам, і падганяцца гэтым ветрам, калі ён бег позаду. Аднаго разу вецер змахнуў з Г. шапку і шпурнуў яе ў гурбы снегу метраў на дзесяць. Не было ніякай мажлівасці вярнуць шапку, бо адыходзіцца з паста не дазволена. Пісьменнік Г. проста утуліў мазгаўню ў плечы і вышэй падняў каўнер кажуха. Стала ніштавата. Затое гэтыя праблемы – не адмарозіць усе магчымыя члены і галаву – адарвалі ад боязных думак наконт ліхадзеяў. Да таго ж на бягу ў глуздах Г. стаў неспадзявана раскручвацца сюжэт новай аповесці, дзе, нагадаем, мусіў дзейнічаць педафіл-бацька, які прыставаў да сябровак яго дачкі-шасцікласніцы, дакранаючыся спярша як бы няўзнак да розных частак іх цела і замысліваючы завабіць іх у якісьці зацішак…

Г. так захапіўся педафільнай гісторыяй, што не заўважыў, як са сцяны снегападу выйшаў да яго Мемуаран з берасцейскім празаікам Шкандыбайлам – каравульным новай змены. Г. схамянуўся, выструніўся і адрапартаваў Мемуарану, што ўсё ціха і ўсё як мае быць. Затым ён перадаў драбавік Шкандыбайлу і папрасіў Мемуарана дазволіць збегаць па шапку. Нялёгка адшукаў яе Г. пад тоўшчаю снегу, які пад такім марозам імгненна ператвараўся ў лёд. Прыйшлося літаральна адкалупваць злашчасную шапку. Але пісьменнік Г. годна справіўся з гэтым.

Мемуаран адвёў яго да дзяжурнай палаткі і сказаў класціся спаць да васьмі раніцы, да разводу, где будуць раздавацца нарады на работы. З якой асалодай паваліўся Г. на жорсткія нары ля гарачай буржуйкі! Ён завязаў вушы шапкі, падкурчыў пад сябе ногі ў валёнках і аддаўся ўсёпаглынальнаму сну…

Аднак прабуджэнне было трывожным. Нехта біў яго па спіне нечым тупым. Аказалася, апальшчык ніяк не могу раскатурхаць Г. і пусціў у ход ногі. Толькі тады Г. падняўся. "Бяда!” – крычаў пажылы апальшчык (здаецца, драматург, аўтар некалькіх п’ес). "А?!” – з вырачанымі ад страху вачыма Г. выбег з палаткі. Знадворку ледзь-ледзь віднела. Нешматлікі народ мітусіўся, раздаваліся крыкі, галас, лямант. Г. нічога не мог зразумець – і таму стаў панічна гарланіць разам з астатнімі. Усё змяшалася. Чарга страціла сваё рэчышча, рассяродзіўшыся між палаткамі і вогнішчамі. Злева, зводдалеку, за вогнішчам Смякляева, нешта зырка гарэла. Пісьменнік Г. убачыў крытыка Белякявічуса, які, зашпільваючы на хаду кажух, бег у той бок з двума хлопцамі. Г. рынуўся за імі.

Толькі паступова да яго даходзіла тое, што адбылося. Перабівістыя і няпэўныя чуткі і пагудкі ад стрэтых людзей склаліся, нарэшце, у пазл. Як выявілася, уначы перад досвіткам здарылася страшнае: празаіка Шкандыбайлу, каравульнага, усыпілі на пасту хлараформам. Ліхадзеі падкраліся да небаракі ззаду і накінулі снатворную анучку яму на пысу. Калі Шкандыбайла вырубіўся, яны закінулі стрэльбу ў сумёт – і развесілі на палатцы "Варвеста”, на самым фасадзе, што глядзіць на вуліцу, агромністы бел-чырвона-белы сцяг. Прычым прыляпілі яго нечым трывалым. Ліхадзеямі аказаліся людзі празаіка і бізнесоўца Сахроменкі, які пражывае стала на Ўкраіне, але абслугоўвае кніжны рынак Беларусі і Расеі, канкурыруючы з Хлёпусам. Людзі Сахроменкі здзейснілі свой налёт вераломна, пад покрывам ночы. Пакуль адны здымалі паставога і правакацыйна развешвалі на "Варвесце” нацыянальны сцяг, другія маланкава ставілі сваю гандлёвую палатку за крайнім вогнішчам Смякляева. Вечна пільны Мемуаран, выйшаўшы памачыцца на снег перад досвіткам, першы ўбачыў напаўмёртвага паставога і сцяг. Ён забіў трывогу. Людзі Хлёпуса былі на месцы праз якія тры хвіліны. І дзейнічалі вельмі рашуча. Адна група здзярала сцяг, пакуль канчаткова не развіднела і яго не згледзелі міліцэскія кардоны. А другая без усякіх міндальсваў і цырымоніў, без перамоў і абурэнняў пусціла  Сахроменку чырвонага пеўня. То бок проста аблілі яго палатку бензінам і падпалілі. Яна занялася спорна. Добра, што Сахроменка не паспеў выгрузіць і перанесці ў яе кнігі. На браніраваным грузавіку ён цудам уцёк ад справядлівай помсты. Услед яму ляцелі глыбы снегу і адборныя мацюкі людзей Хлёпуса і шараговых чаргоўцаў, якія таксама былі нездаволены прыхаднем.

Яшчэ не згарэла палатка, як Смякляеў наладзіў з гэтай нагоды крыклівы мітынг. Мемуаран жа хадзіў і злосна раскідваў нагамі рэшткі лагера Сахроменкі. Хутка ад палаткі застаўся адзін попел і абгарэлая арматура. Запрэглі маладых літаратараў, і тыя за паўгадзіны вычысцілі і закідалі снегам месца, дзе меліся атабарыцца ўкраінскія агрэсары. Калі разднела, і следу начнога здарэння не засталося. Толькі віраваў народ вакол смякляеўскага вогнішча. Сам трыбун стаяў на высокім сумёце і голасна абуджаў нацыянальную годнасць сабраных.

Разгневаны Мемуаран адчухаў пацярпелага Шкандыбайлу і загадаў адвесці яго ў палатку-карцэр. Палатка была без печкі. Да таго ж Шкандыбайлу распранулі да сподняга. Гэтак ён мусіў праседзець да ночы. З гарачкі Мемуаран адправіў і невінаватага пісьменніка Г. на кухню – чысціць катлы.

ПРАЦЯГ

Просмотров: 212 | Добавил: NORAD | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
» Поиск

» Календарь
«  Май 2013  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

» Архив записей

» Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz


  • Copyright MyCorp © 2017