Сайт Міхася Южыка Пятница, 29.03.2024, 01:20
Приветствую Вас Гость | RSS
Главная | Блог | Регистрация | Вход
» Меню сайта

» Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 90

» Форма входа

Главная » 2013 » Май » 16 » Чарга-14 з жыцця літаратараў; паэма ў прозе Раздзел 14
11:50
Чарга-14 з жыцця літаратараў; паэма ў прозе Раздзел 14

Чарга (працяг) Пачатак ТУТ

 

з жыцця літаратараў; паэма ў прозе

 

Раздзел 14

http://iuzhyk.livejournal.com/253771.html

Пасля абеду Мемуаран адправіў пісьменніка Г. выспацца перад начным дзяжурствам. Ён давёў Г. да палаткі з надпісам "Вартавая” і ўказаў месца ўнутры на нарах. Сказаўшы, што без дзесяці восем яго разбудзіць апальшчык, Мемуаран адышоўся. Дзелавы і рухавы, ён з першых дзен знаёмства выклікаў у Г. павагу і нейкае  трапятанне. Неадказны сакратар ніяк не мог уцяміць, як пісьменнік, славуты на ўсю Беларусь вытанчанымі эсэ-ўспамінамі, можа праяўляць такую цвёрдасць і абаротлівасць у наглядзе за чаргою.

Буржуйка весела чырванела ў нетрах палаткі. На драўляных нарах, апроч Г., нікога не было. Зайшоў апальшчык – малады паэт-наватар – адчыніў печку, паварушыў у ёй, падкінуў дроваў і знік. Г. пасля ўчараўняй загульнай ночы разбярала салодкая млявасць. І разам з тым не давалі заснуць трывогі: падзеі апошніх сутак варочаліся ў мозгу млынам. Дый ці справіцца ён з вартай? Г., папраўдзе, ніколі не трымаў у руках срэльбу. Што як нападуць ліхадзеі? Раптам пранізліва ўзнікла думка, што сёння ён можа забіць чалавека! А як жа іначай, калі Г. прывык выконваць свае абавязкі з усёй адказнасцю? Што ж, нападуць – і ён неадменна стрэліць!

Перад адлётам у сон свядомасць Г. азарылася новым сюжэтам для чарговай аповесці. У ёй фігуравалі сумленныя юнакі, паглядныя дзяўчаты і бацька-педафіл. Сапраўды, ідэю педафіліі яшчэ ніхто не ўзнімаў у айчыннай літаратуры. Г. будзе першапраходнікам! З гэтым ён і захроп.

Прачнуўся неадказны сакратар акурат перад тым, як у палатку ўвайшоў апальшчык яго катурхаць. Гэта ўзрадавала Г., бо ён яшчэ раз упэўніўся, наколькі безадмоўна працуе яго падсвядомасць. Так, мозг Г. быў як швейцарскі гадзіннік, адлажаны, вывераны механізм, здольны да самай складанай разумовай дзейнасці.

На бягу закідваючы заплечнік з рукапісам, Г. памкнуўся да Мемуарана на інструктаж. Гэтым разам той сядзеў перад вогнішчам у фатэлі Хлёпуса, які адсутнічаў. Некалькі маладых пісьменнікаў завіхаліся побач з шуфлямі, чысцячы снег, які паспеў нападаць за вечар. Мемуаран быў у пышным футры, валёнках і рукавіцах. Ён ветліва сустрэў пісьменніка Г. і павёў за сабой да гандлёвай палаткі. Над ёй вісела гірлянда дзяжурных лямпачак. Вакол жа палаткі была рачышчана адмысовая сцяжына для каравула. Мемуаран паказаў Г. маршрут варты, сказаўшы, што трэба рухацца па коле, перыядычна мяняючы напрамак. Дый мароз не дазволіць стаяць, уначы абяцаюць за пяцьдзесят градусаў з лютым ветрам.

Затым Мемуаран завёў Г. у саму палатку, дзе ўрачыста дастаў з доўгай драўлянай скрыні ружжо-двухстволку. Калібр у зброі быў самавіты, з ёй яўна можна хадзіць на мядзвядзя. Мемуаран паказаў, як дзейнічае гэтая зброя – ён зняў мехавыя рукавіцы, вывеў Г. з палаткі, прыпаў на адно клена, вомегам прыцэліўся і… на тым баку вуліцы з бразгатам разляцелася ўшчэнт тэлефонная будка. Ад выбуху двухстволкі Г. упаў на снег, аглушаны. Падняўся на кволых нагах з дапамогай Мемуарана.

Затым яны вярнуліся ў палатку, Мемуаран перазарадзіў ружжо, сказаўшы, што Г. павінен страляць без папярэджання, як толькі хто пераступіць рысу, утвораную вакол палаткі сцяжынай. Пісьменніку Г. перадаўся ваяўнічы дух начальніка, ён прагавіта схапіў стрэльбу, ледзь расчуўшы галоўнае – у чатыры гадзіны ночы Мемуаран прывядзе да яго змену, празаіка Шкандыбайлу.

Г. з усёй адказнасцю заступіў на свой пост. Грозна праходжваючыся ўздоўж палаткі, ён лавіў на сабе паважлівыя позіркі чаргоўцаў. Радавала, што яму першаму даручылі варту палаткі "Варвеста”.

Чарга спакваля радзела – людзі разыходзіліся нанач. Некаторых, праўда, падмянялі родзічы і знаёмыя, але ў параўнанні з дзённай чаргой начная выглядава зусім сіратліва: асобныя людзі стаялі ў пяці метрах адно ад аднаго, прысядаючы і топчачыся, каб не замерзнуць. Для абагрэву, зрэшты, была прадугледжана палатка, у якой магло адначасна знаходзхіцца не больш за тры чалавекі не больш як пятнаццаць хвілін.

Апоўначы чарга прыняла амаль такі выгляд, які мела зранку, калі Г. па завядзёнцы адным з першых прыбягаў да яе з начлежкі. Вуліца вымерла і зеўрала паўцемраю. Толькі ў трох кварталах наперадзе міргалі адні міліцэйскіх машын, якія назіралі за чаргою. Згодна прагнозу, узмацняўся паўночны вецер. Неўзабаве жвавая фантазія Г. стала маляваць даволі непрыемныя карціны. Прыкладам, тое, што на паддашку прылеглага дома самотную фігуру Г. выцэльвае снайпер, каб бясшумнай высокадакладнай стрэльбай зняць вартавога, расчысціўшы хаўруснікам дарогу да запаветнай палаткі.

 ПРАЦЯГ

Просмотров: 535 | Добавил: NORAD | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
» Поиск

» Календарь
«  Май 2013  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

» Архив записей

» Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz


  • Copyright MyCorp © 2024