Сайт Міхася Южыка Понедельник, 18.12.2017, 17:49
Приветствую Вас Гость | RSS
Главная | Блог | Регистрация | Вход
» Меню сайта

» Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 85

» Форма входа

Главная » 2013 » Май » 16 » Чарга-11 з жыцця літаратараў; паэма ў прозе Раздзел 11
11:31
Чарга-11 з жыцця літаратараў; паэма ў прозе Раздзел 11

Чарга (працяг) Пачатак ТУТ

 

з жыцця літаратараў; паэма ў прозе

 

Раздзел 11

http://iuzhyk.livejournal.com/253036.html

Калі пачаліся шашлыкі і фейверк, пісьменнік Г. зусім разамлеў. Ён неяк міжволі далучыўся да маладой разбітной кампаніі, дзе верхаводзіў крытык Белякявічус. Дзіўна глядзеўся Г. побач з маладымі і навамоднымі хлопцамі і дзяўчатамі ў сваім пацёрханым кажусе, валёнках, са сваім заплечнікам, дзе ляжаў неацэнны рукапіс. Ён прыцягваў да сябе ўвагу чаргоўцаў, некаторыя пачалі пасмейвацца і паказваць пальцамі. Навумовіч спадцішка кпіў з яго і пакочваўся з рогату, нашэптваючы нешта на вуха крытыкесе Налейнік. Дарэчы, неадказны сакратар беспаспяхова шукаў Налейнік усе папрэднія дні – хацеў падзякаваць той за артыкул пра яго аповесць, дзе адна гераіня-садыстка прывязвала сына да дрэва, нібы сабаку. Налейнік асабліва ўпадабала гэты эпізод, яна назвала яго адкрыццём у беларускай літаратуры. Прачытаўшы яе артыкул, пісьменнік Г., помніцца, расчуліўся і нават цішком усплакнуў. Ён кінуўся шукаць тады Налейнік па інтэрнэце, але нідзе не было яе тэлефона. І ніхто са знаёмых не падказаў. А прыбыўшы ў чаргу, першага дня, Г. адразу згледзеў крытыкесу, аднак тады было не да падзякаў  – трэба было найхутчэй зарыентавацца ў чарзе. А потым і Налейнік некуды знікла.

Паддаты Г. ў шумлівым хаўрусе маладзёнаў, такім чынам, не бачыў, як Налейнік з Навумовічам паказваюць на яго кіўкамі ды сцябаюцца. А Г. тым часам танчыў пад губны гармонік, на якім наярваў Белякявічус. Ён пускаўся ў прысядку, гупаўся на калені і ўскокваў на ногі зноў, пляскаў далонямі па бёдрах, а потым зладзіў на ледзяністай пляцоўцы брэйк-данс – пад воклічы маладзёнаў. Затым яны скінуліся па дваццаць тысяч і адправілі чалавека да Гадановіча; у адной з палатак нацыяналпаэт прадаў ім тры пляшкі каламутнага самагону. Пілі, тайком перадаючы па крузе конаўку нібыта з гарбатаю. Даўно пісьменнік Г. гэтак не расслабляўся. Напружныя сцюдзёныя дні ў чарзе запатрабавалі разрадкі. І Г. знайшоў яе ў алкаголі. Дрэнна памятае неадказны сакратар, як а адзінаццатай яны выправіліся ў "іняз” на дыскатэку. Там, у зале, пад гукі хвацкіх мелодый Г. працягваў вудурвацца – галёкаў, улюлюкаў, запрашаў незнаёмых "ін’язавак” танцаваць. Але тыя шарахаліся ад барадатага дзядзькі з заплечнікам. Г., не адчуваючы сваю недарэчнасць, устрэмліваўся ў чужыя кампаніі, пару разоў хапаў дзевак за задніцы. Гэта ледзь не выклікала канфлікт і бойку – Белякявічусу з цяжкасцю ўдалося суняць хлопцаў "ін’яза”.

Потым у Г. здарыўся правал у памяці – на гэты час яго паклалі спаць на шэраг крэслаў ля сцяны. Тым часам Белякявічус з хаўруснікамі знялі нейкіх нагастых дзевак і пацягнуліся з тымі ў інтэрнат доўжыць гульбу. Непрытомнага Г. павалаклі за сабой пад рукі. Аднаго разу ляснуліся з ім, паслізнуўшыся на лёдзе, заплечнік зваліўся ў яго са спіны – і толькі цудам адзін з маладзёнаў, абярнуўшыся, гэта заўважыў, падняў і зноў пачапіў на спіну Г., якога ўжо былі паднялі і валаклі далей.

У інтэрнаце яны падняліся чорным ходам на пяты паверх, зачыніліся ў цесным пакоі. Неадказны сакратар памятае нейкія выгукі, нейкія варухлівыя голыя клубы, нібыта нейкія пышныя грудзі, нібыта нейкія стогны. Аднаго разу яму здалося, што нехта наступіў яму абцасам на твар. Ачуўся Г., калі ўжо віднела, – у палатцы з буржуйкай. Увайшоў чалавек, адчыніў засланку, падкінуў дровы і выйшаў. У пярэпалаху ўскочыў Г. на ногі і, ледзьве не развярнуўшы палатку, выбег на паветра. Лагер яшчэ спаў. Толькі некалькі чалавек дазорных стаялі ў чарзе. Г. зноў зазірнуў у палатку. Нейчыя целы ўпокат ляжалі на нарах, вельмі цесна. Здалося, што Г. пазнаў чаравікі Белялявічуса – і тут стаў прыгадваць, што выпраўляўся на гулі ў "ін’яз”. Ён не на жарт збаяўся. Што ён там рабіў? Нічога толкам не памятае. Божа! Абхапіўшы галаву рукамі, Г. патрухаў саракаградусным марозікам да паштовага аддзялення. Там, прастаяўшы ў чарзе нядоўга, з гадзіну, ён дазваніўся дадому і перагаварыў з дашчэнту зляканай такім раннім званком жонкай: казаў, што ўсё нармальна, што хутка будзе, чарга ўжо, маўляў, набліжаецца. Прасіў, праўда, выслаць яшчэ грошай – для чаго сказаў прадаць стары камод і кілім, што вісіць на сцяне ў яго працоўным кабінеце. Рэчы ўсё адно не вельмі патрэбныя і зусім не модныя, а калі яго прымуць у рэдакцыі і пойдуць сур’ёзныя ганарары – яны, маўляў, купяць сапраўдны турэцкі кілім і зробяць еўрарамонт. Пра рэдакцыйныя справы ў сранцавіцкай шматыражцы Г. зусім не пытаў. Нагадала пра гэта сама жонка – што галоўрэд без просыху п’е, а праспаўшыся, цягаецца ў рэдакцыю і кляне, і мацярыць там Г. за тое, што ён заваліў справу, што раёнка ўжо мае памер сурвэткі, што вось толькі хай неадказны тут з’явіцца – ён з ім пагаворыць душэўна. Г., зрэшты, не вельмі напалохала тое – страх згубіць чаргу, а таксама страх адказнасці за свае ўчарашнія выхадкі пераважылі.

ПРАЦЯГ

Просмотров: 198 | Добавил: NORAD | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
» Поиск

» Календарь
«  Май 2013  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

» Архив записей

» Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz


  • Copyright MyCorp © 2017