Сайт Міхася Южыка Пятница, 20.10.2017, 00:45
Приветствую Вас Гость | RSS
Главная | Блог | Регистрация | Вход
» Меню сайта

» Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 84

» Форма входа

Главная » 2013 » Май » 16 » Чарга-8 з жыцця літаратараў; паэма ў прозе Раздзел 8
11:23
Чарга-8 з жыцця літаратараў; паэма ў прозе Раздзел 8

Чарга (працяг) Пачатак ТУТ

 

з жыцця літаратараў; паэма ў прозе

 

Раздзел 8

http://iuzhyk.livejournal.com/251569.html

Аднойчы ўранні, калі пісьменнік Г. прыбыў у лагер чаргоўцаў, ён заўважыў незвычайную мітусню. Каля вогнішча, якім загадваў Мемуаран, завіхалася чалавек дзесяць маладых і сталых пісьменнікаў. Чуліся крыкі, эмацыйныя перегукванні. Каля вогнішча ляжала некалькі буйных сувояў, жалезныя палкі, усялякі будаўнічы рыштунак. Г. прыспорыўся да Мемуарана. Той адразу ж запрог яго працаваць, не тлумачачы, што, уласна, яны будуць рабіць. Паяснілі самі работнікі. Адзін, вядомы байкаплёт Сталярэўскі, быў прызначаны на сёння прарабам. Па адукацыі інжынер-будаўнік, ён хвацка кіраваў працаю. Аказалася, яны ставяць буйную і доўгую гандлёвую палатку – Хлёпус адчыняе тут кніжны кірмаш. І трэба спяшацца, бо вось-вось падвязуць сам тавар. Сапраўды, не прайшло і паўгадзіны, як да вогнішча падваліла вялікая фура. Шафер-дальнабойшчык выйшаў, паздароўкаўся з Мемуаранам і папрасіў колькі людзей на разгрузку. Мемуаран дзьмухнуў у свістульку і падклікаў да сябе новыя працоўныя сілы ў выглядзе шасці паэтаў-пачаткоўцаў. Яны прыняліся цягаць з фуры кардонныя пачкі і стаўляць іх каля гандлёвай палаткі, якая пад кіраўніцтвам Сталярэўсткага была ўжо напалову ўзведзена.

Работа спорылася. У палатцы зацяплілі буржуйку, з якой паваліў густы шызы думок, які дадаў рамантыкі ў адастайнасць быту чаргоўцаў. Затым унутры паставілі два шэрагі доўгіх сталоў, павесілі над імі лямпачкі. Асвятленне ажыццяўлялася праз асабістую міні-электрастанцыю Хлёпуса, якая месцілася за рагом дома, працавала на мазуце, дымела і раўла як апантаная.

Пісьменнік Г. уласнаруч выклаў ледзяністую падлогу палаткі духмяным яловым голлем. Словам, усё было падрыхтавана да ўносу самой прадукцыі – курган з пачкаў кніг выдавецтва "Варвест” высіўся збоч палаткі. Уносілі па камандзе Мемуарана, ён узразаў пачак, вымаў кнігі і ставіў па алфавітным парадку стосамі на стале. Ля кожнага стоса ён змяшчаў шыльду з назваю кнігі і імем аўтара. Літаратура там была выключна рускамоўная і дужа разнамасная. Ад спецыяльнай даведачнай літаратуры да парнаграфічных часопісаў, ад класікі сусветнай мастацкай літаратуры да зборнікаў анекдотаў. Уражвала шыкоўная размаітасць вокладак. Пераплёты з залатым цясненнем, з высокамастацкімі малюнкамі, са скуры кракадзіла, кнігі з супервокладкамі, дыхтоўныя кнігі з аўдыёдыскамі – шмат-шат усяго, ад чаго ў пісьменніка Г. разыгрываўся чытацкі апетыт і расла прыкрая зайздрасць ад таго, што яго ўласныя кнігі выглядалі ў параўнанні з прадукцыяй "Варвеста” ўбогімі папялушкамі. Кусаліся і цэны. Аднак Г. рашыў, што б там ні было, купіць хоць адну прыгожую кнігу. Устрэмілася думка паставіць яе на ўласны пісьменніцкі стол – для ўзняцця настрою і як арыенцір на будучыню. Г. пакляўся сабе, што займее такую кнігу накладам за 50 тысяч з уласным імем на вокладцы. Ён паставіў сабе такую мэту і ён, чалавек дзівоснай нязломнасці і адвагі, даб’ецца жаданага.

А пакуль тое, давялося стаць у чаргу ("Зноў чарга!”), якая за некалькі хвілін утварылася некароткая, адсмоктваючы, так бы мовіць, кантынгент з асноўнай чаргі. Нецярплівыя пакупнікі прагнулі ўбіцца ў пунсовую палатку, над якой валіў з коміна вясёлы дымок. У палатцы за столікам сядзеў Мемуаран у сінім халаце прадаўца. Праваруч і леваруч ад яго, у такіх жа халатах, але таннейшага пакрою, сядзелі Ачмуцін і Навумовіч. Усе трое ўпраўна адпускалі тавар. Навумовіч выкрыкваў на ўсю іванаўскую назвы кніг і хваліў іх, і сцвярджаў, што нядорага. Ачмуцін быў не такі гаманкі. Аднак пісьменніку Г. пакуль гэта ўсё было не відно, толькі чуваць, бо ён знаходзіўся у метрах дзесяці ад палаткі на трыццаціградусным лёгкім марозіку, у чарзе, хвост якой даўно вываліў з палаткі "Варвеста” і разрастаўся ўсё болей.

Сам Хлёпус пакуль адсутнічаў. Па чутках, ён прыедзе ўвечары, на ўрачыстае адкрыццё кірмашу; казалі, будзе гулянне з шашлыкамі ды фейверк.

А пакуль што народ хваляваўся, прагнучы найхутчэй займець нешта ад славутага выдавецтва "Варвест”. Раптам пісьменніку Г. падумалася, што гэты ажыятаж, гэтая напруга апошніх дзён у чарзе, якая не вылілася ў які-кольвек скандал, – усё гэта не можа абысціся без выбуховай разрадкі. Потым Г. рашыў, што гэтай думкаю наклікаў бяду. Або, рэфлексуючы, меркаваў, што тое быў толькі яго прагноз, які вынікаў з ведання сітуацыі. Як бы там ні было, а скандал спраўдзіўся – лямантлівы, слязлівы, смаркаты, крывавы… адным словам – агідны. Зачыншчыцай яго сталася помная па бойцы з Чувырлам літаратарка Марыйсевіч. Неадказны сранцавіцкі сакратар і раней чуў, што Марыйсевіч называюць бабай-скандалам, што, маўляў, дзе яна ні з’явіцца – там крыкі, лаянка, мардабой і міліцыя. Чуў, але не мог даць веры, што такая разумная, мяркуючы па яе артыкулах, маладзіца здатная на зверскія супрацьпраўныя дзеянні. Гэта ніяк не ўкладвалася ў цнатлівай свядомасці Г. І тым не менш, яму давялося ў гэтым упэўніцца.

ПРАЦЯГ

Просмотров: 191 | Добавил: NORAD | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
» Поиск

» Календарь
«  Май 2013  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

» Архив записей

» Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz


  • Copyright MyCorp © 2017