Сайт Міхася Южыка Пятница, 20.10.2017, 00:42
Приветствую Вас Гость | RSS
Главная | Блог | Регистрация | Вход
» Меню сайта

» Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 84

» Форма входа

Главная » 2013 » Май » 16 » Чарга-6 з жыцця літаратараў; паэма ў прозе Раздзел 6
11:20
Чарга-6 з жыцця літаратараў; паэма ў прозе Раздзел 6

Чарга (працяг) Пачатак ТУТ

 

з жыцця літаратараў; паэма ў прозе

 

Раздзел 6

http://iuzhyk.livejournal.com/251110.html

Наступны дзень, калі паўсонны Г. выбраўся з начлежкі псіьменнікаў, сустрэў яго сцяной снегападу. Мароз як быццам зменшыўся, але снег валіў настолькі густы, што Г. з цяжкасцю знайшоў дарогу да лагера. Сёння ён крыху запазніўся, а таму чарга перад ім паўстала ва ўсёй, так бы мовіць, красе. Калі Г. наблізіўся да яе хваста, то наперадзе было відаць толькі метраў дзесяць, не болей. Выгінастая і варухлівая, чарга сыходзіла ў снегапад. Г. маланкава кінуўся да свайго месца, каб заявіць аб сабе суседзям, пастаяў там да прыліку колькі хвілін і памкнуўся да вогнішча. Хлёпуса яшчэ не было, ля прыгашанага кастрышча грувасціліся сумёты. Некалькі літаратараў працавалі шуфлямі, стоячы па пояс у снезе. Мемуаран, на гэты раз проставалосы і ў расхрыстанай ватоўцы, уладарна пакрыкваў на работнікаў, прыспешваючы – ён відаць, хваляваўся, што з хвіліны на хвіліну прыбудзе Хлёпус. Убачыўшы пісьменніка Г., Мемуаран радасна галёкнуў, і паказаў рукой, каб той далучаўся да працы. Неадказны сакратар схапіў шуфель і прыняўся кідаць снег. Яны якраз улажыліся: праз хвілін сорак прывезлі Хлёпуса, на гэты раз на зялёным джыпе. Ён вылез з нейкімі дзядзькамі і хвілін дзесяць гутарыў з імі, ухутаны снегападам. Затым дзядзькі скочылі ў джып і паехалі, а Хлёпус заняў сваё звыклае месца. На гэты раз ягоны фатэль хавалі ўначы ў палатцы. Дарэчы, палатак у лагеры яўна прыбыло – гэта пісьменнік Г. адразу прыкмеціў. За Хлёпусам прыбыў рафік "Сабоды”, радыёстанцыя тут жа стала разгортвацца.

Паўз вогнішча прайшоў нарад міліцыянтаў, са знарочыста абыякавым выглядам яны рушылі ўздоўж чаргі, спакваля знікаючы ў белым марыве. Нарэшце Мемуаран адпусціў работнікаў на кухню. На гэты раз давалі гарохавы суп з рыбінымі галовымі і замест чорнага хлеба паўбохана белага. Г. узрадаваўся такой раўнайстайнасці меню. Было вельмі смачна. Тым больш што запіць гэта ўсё далі кіменем з двума кускамі цукру. Гэта канчаткова ўзняло настрой, і Г., прыбыўшы да вогнішча, наважыў дагадзіць гаспадарам: ён ухапіў шуфель і за якія паўгадзіны літаральна адпаліраваў пляцоўку вакол Хлёпуса, на заканчэнне ўпрыгожыўшы лагер яловым голлем, якое паўтыркаў па акружнасці. Затым схадзіў у доктарскую палатку, урачыха зняла павязку з яго твару, агледзела рану, змазала зялёнкай і наляпіла пластыр. Цяпер нарэшце можна было стаць у чаргу. Якраз аціх снегапад. З неба асобнымі парашуцікамі спускаліся рэдкія сняжынкі. Па дарозе да свайго месца Г. сутыкнуўся з самім Смякляевым, якога не бачыў з першага дня. Той бадзёра шыбаваў уздоўж чаргі з кіпай "Народнай нядолі” пад пахай. Г. прывітальна кіўнуў. На што гэты славуты чалавек адказаў ветлівым кіўком. Г. заўсёды ўражваў аптымізм і сіла духу гэтага немаладога, але такога нязломнага чалавека, таленавітага паэта, палітыка і грамадскага дзеяча. Ніякай пыхі ў ім не было і паміну. Ад кіўка знакамістасці на сэрцы правінцыяла Г. яшчэ больш пацяплела.

Да абеду амаль нічога не адбывалася. Чарга стаяла і забаўляла сябе як магла. Напаўарлоў зноў наладзіў вакол сябе тэатр, дзе ён быў і акцёрам, і рэжысёрам. На гэты раз ён апавядаў пра асобу Кастуся Каліноўскага, раз-пораз мяняў голас, пераўвасабляючыся ў розныя персанажы. У народзе, што атачаў прамоўцу, аднойчы паказаўся бел-чырвона-блы сцяг, але яго хутка схавалі за спінамі пад шматгалосыя шыканні.

У другой купцы, маладзёвай, аўтары і чытачы часопіса "Высерань” спаборнічалі паміж сабой у майстэрстве дэкламацыі вершаў. Яны ўсперліся на зладжаную са льду трубунку, вышынёй з метр, і пачаргова аратарствавалі. Было прыемна, што пісьменніка Г. тут пазнавалі. Падышоў слынны малады крытык Белякявічус, паціснуў руку і сказаў, што чытаў апошнюю рэч Г. у часопісе "Бадзёрасць”. Неадказны сакратар зардзеўся, з пачуццём абняў Белякявічуса і сказаў, што чытае ўсе яго артыкулы і асабліва упадабаў артыкул у тыднёвіку, дзе той разбіраў раман класіка Пятра Абмякіна. Белякявічус пазнаёміў Г. са сваімі хаўруснікамі, сярод якіх было нямала паглядных дзяўчат. Г. хутка прыйшоў у гуллівы настрой і, каб казырнуць перад дзяўчатамі, успомніў маладосць і ўзлез на трыбуну з дэкламацыяй верша Васіля Рыкава. Ён яшчэ ў школе захапляўся творчасцю славутага песняра вайсковых дарог. На палове верша, праўда, Г. запнуўся, пачаў нешта мармытаць, успамінаючы, але слухачы яму падказалі. Г. узрадавала, што ў нас такая дасведчаная і развітая моладзь. Сышоўшы з трыбуны, ён праслязіўся, бо ўжо шмат гадоў шчыраваў на ніве падлеткавай прозы, паставіўшы за мэту зрабіць моладзь лепшай ва ўсіх адносінах. Было ўсцешна, што яго самаадданая дзейнасць дае свой плён.

І толькі перад абедам адбылася падзея, якая прытушыла такі цудоўны настрой. Аднекуль здаля данёсся рокат, а потым паказаліся самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі. Іх было чатыры. Прыкрывалася гэтая чарада баявым танкам, які роў гучней за астатніх. Увесь гэты гвалт спыніўся насупраць рэдакцыйнага ганка. Чарга баязліва замерла. З самаходак павыскоквалі салдаты і ўтварылі жывы калідор да ганка. Потым выскачылі афіцэры і выструніліся паралельна самаходкам. Неўзабаве з аднаго люка высуналася галава, а затым і ўсё мажное цела маршала Цемрашэвіча. Ён паважна ступіў на вытаптаны снег. Тады адзін палкоўнік з чарады афіцэраў страявым крокам скіраваў да маршала і голасна далажыў, што дарога расчышчана. Маршал паблажліва кіўнуў і сказаў "вольна”. А тады ў атачэнні верных афіцэраў рушыў да рэдакцыі. Пісьменнік Г. ведаў, што маршал Цемрашэвіч – гэта славуты аўтар гексалогій, агромністых раманаў пра беларускую вёску, якімі поўняцца ўсе часопісы Беларусі. На гэты раз Цемрашэвіч не прывёз з собой непадымных рукапісаў – бо рукапісы чарговай эпапеі даўно ляжалі ў рэдакцыі, для іх, па чутках, быў адведзены асобны пакой. Цяпер жа маршал Цемрашэвіч, відаць па ўсім, прыбыў вычытваць карэктуру. У глыбіні душы, зусім-зусім трошкі, Г. пазайздросціў маршалу – пазайздросціў не таму, што той пнецца ў рэдацыю без чаргі, а таму, што сам Г. ніколі не зможа напісаць гексалогій, прынамсі –да пенсіі, калі будзе багата вольнага часу.

ПРАЦЯГ

Просмотров: 211 | Добавил: NORAD | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
» Поиск

» Календарь
«  Май 2013  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

» Архив записей

» Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz


  • Copyright MyCorp © 2017