Сайт Міхася Южыка Четверг, 28.03.2024, 15:47
Приветствую Вас Гость | RSS
Главная | Блог | Регистрация | Вход
» Меню сайта

» Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 90

» Форма входа

Главная » 2013 » Май » 16 » Чарга-2 з жыцця літаратараў; паэма ў прозе Раздзел 2
11:10
Чарга-2 з жыцця літаратараў; паэма ў прозе Раздзел 2

Чарга (працяг) Пачатак ТУТ

 

з жыцця літаратараў; паэма ў прозе

 

Раздзел 2

http://iuzhyk.livejournal.com/249113.html

Чарга амаль што не рухалася. А між тым студзеньскія дні кароткія, і сонца, паблішчэўшы ў рэчышчы вуліцы, скацілася за дахі. Неадказны сакратар сранцавічцкай газеты рэальна ацаніў сітуацыю і замаркоціўся. З вячэрнім верталётам аніяк не вернешся на радзіму. Устрэміўшыся ў чаргу, трэба трымаць сваё месца. Тым больш што тут раз-пораз успыхвалі спрэчкі за месцы, нейкія хітраваны даказвалі, што яны нібыта стаялі тут, сталыя чаргоўцы не жададі іх пускаць. Два разы раздаўся гук плескача. Адзін раз вуха пісьменніка Г. дапяў гук глухого ўдару. А аднойчы зусім блізка каля яго ўсчалася тузаніна паміж маладым высокім чаргоўцам і пажылым грамадзянінам каржакаватага выгляду. Яна вываліліся з чаргі  ды, учапіўшыся адно аднаму ў каўняры, качаліся па снезе з пыхканнем і праклёнамі. Пакуль іх разнялі, яны афарбавалі снег у чырвонае – у маладзейшага лінула кроў з носу. Калі ж двое добраахвотнікаў трымалі пажылога за рукі, неадказны сакратар заўважыў, што ў таго пад вокам наліўся гузак.

Вечарэла. Да пісьменніка Г. падышоў літаратар Мемуаран, адклікаў з чаргі і сказаў, што Хлёпус загадаў яму, як новаму чалавеку ў чарзе, стаць дзяжурным па вогнішчы. Да таго ж, зараз падвязуць машыну з калодамі, трэба будзе пакалоць іх на дровы – ноч чакаецца лютая. Выхадца з вёскі, пісьменніка Г. ніколі не палохала фізічная праца, ён нават узрадаваўся магчымасці падразмяцца і подбегам скіраваў за Мемуаранам да вогнішча, дзе прывольна сядзеў на сваім элегентным крэсле Хлёпус – у дарагім футры з тыгравага меху, у пухнатых валёнках з залатымі карункамі, у пыжыкавай шапцы-вушанцы і мехавых рукавіцах.

Неадказны сакратар пад наглядам Мемуарана ачысціў прастору перад Хлёпусам ад трэсак, вуголля, дбайна змёў попел. А тады накідаў на вогнішча свежага бярозавага палення, і агонь шугануў угору, асвятляючы чаргу, будынкі, людзей – разам з іншымі вогнішчамі, размешчанымі адно ад другога ў дваццаці метрах.

Хутка прытарахцеў трактар з прыцэпам, куды былі навалены папілаваныя камлі соснаў. Дружна,  разам з пяццю маладымі літаратарамі, узяўся за справу пісьменнік Г. Ён забраўся на прыцеп і, арудуючы то нагамі, то рукамі, то ломікам, скочваў важкія камлі на зямлю. Маладзёны ж адносілі іх да кучы. Неадказны сакратар працаваў так, што скінуў свой зашмуляны кажушок і яму не было холадна.

Цямнела, і размаітая чарга пачала забаўляць сябе песнямі, скокамі, карагодамі, сям-там з’яўляліся спантанныя масавікі-забаўнікі, што кіравалі то хорам, то танцамі, то наладжвалі спевы пад гітару ў вузкім коле чаргоўцаў.

А пісьменнік Г. працаваў. Жылісты, ён нібы не ведаў стомы. Хутка прыцэп апусцеў. Апусцілася і ноч на чаргу. Падалося, што чарга павялічылася, стала калі не даўжэйшай, то відавочна шырэйшай, чым пры дзённым святле. Праз нейкі час адзін чарговец падкаціў тачку з калунамі і сякерамі, сказаўшы, што зараз падыдуць яшчэ пяцёра ім на падмогу. І сапраўды, неўзабаве праца пайшла на ўсю поўніцу. Пісьменнік Г. махаў калуном, быццам лёгкай сякераю, і праз якія дзве гадзіны куча дроў параўнялася з кучай калодаў. Прыйшоў Мемуаран і свіснуў адбой. Гэта было вельмі своечасова, бо работнікі прытаміліся. Іх адвялі на разгорнутую ў палатцы палявую кухню, дзе з дна катла кухар чарпануў кожнаму па місцы густой аўсянай кашы з нейкім прываркам. Далі і па чвэрьбахана хлеба. Усё гэта літаратары ўпісалі з апетытам зайздорсным. Чарга ж даўно павячэрала. Ад яе веяла весялосцю і разняволенасцю. Дзявочы і жаночы смех, мужчынскі рогат, музыка з магнітафонаў, нехта нават пеў у палявым караоке. Пісьменніку Г., пакуль ён прабіраўся да свайго вогнішча, раз-пораз перасякалі дарогу літаратары і літаратаркі, якія танчылі і скакалі.

Праціснуўшыся да вогнішча, неадказны сакратар сранцавіцкай газеты знайшоў Мемуарана і далажыў, што гатовы прыступіць да абавязкаў дзяжурнага. Аднак той, удзячна паляпаўшы па плячы, сказаў, каб Г. садзіўся адпачываць і грэцца, бо другі дзяжурны заступіў на яго месца. І сапраўды, нейкі сухі барадаты дзядок шчыраваў мяцёлкай, ачышчая прастору каля ног Хлёпуса, які ўсё так і сядзеў у сваім футры, жуючы цяпер бутэрброд з ікрой і запіваючы яго духмянаю кавай.

Неўзабаве да іх па вуліцы падкаціў белы мерседэс з ланцугамі на колах. Як потым патлумачылі неадказнаму, толькі так можна перасоўвацца па Менску, бо далёка не ўсе дарогі ачышчаны як след, адмысловыя службы не спраўляюцца са снегападамі і марозамі. З мерседэса вынікнулі два чалавекі ды прыняліся шпарка цягаць з багажніка і салона кардонныя скрыні. Ставілі іх блізу вогнішча. Затым яны прынеслі доўгі раскладны столік, тры раскладныя крэслы, устанавілі над столікам два акамулятарныя ліхтары. Пісьменнік Г. доўга кумекаў, для чаго гэта ўсё, але спытаць не наважваўся. Хлопцамі з мерседэса кіраваў Мемуаран, загадна пакрыкваючы. Высветлілася ўсё праз колькі хвілін. На століку з’явіліся стосы размаітых кніг – гэтак Хлёпус наладзіў беспадатковы гандаль сваёй прадукцыяй. Дзесяткі розных стосаў – дзіваваўся неадказны сранцавіцкі сакратар – і ўсе з адным прозвішчам аўтара: "Хлёпус”! Пісьменнік Г. міжволі пранікся павагай да чалавека, які здолеў столькі стварыць.

А між тым Мемуаран накінуў сіні халат на свой кажушок, усеўся за столік і пачаў прадаваць кнігі, па якія імгненна выцягнулася чарга. У чарзе дамінавалі жаночыя твары, асабліва было багата дзяўчат. Захопленымі вачыма паглядалі яны на крэсла з жывой легендаю, куды трэба было, расплаціўшыся за кнігу, падыходзіць з ёю да аўтара, каб той распісаўся. Мемуаран, жывы і ўвішны, з жарцікамі і показкамі хутка адпускаў тавар. Гэтая чарга рухалася разоў у тысячу хутчэй за асноўную, куды па выраку лёсу ўбіўся сранцавіцкі літаратар.

Г. таксама стаў у малую чаргу і праз паўгадзіны з двума кнігамі ў руках падыходзіў да Хлёпуса, тужачыся ўсміхнуцца. Але твар таго быў непранікальны, да таго ж схаваны за шапкай, каўняром і цёмнымі акулярамі. Хлёпус паблажліва распісаўся на кнігах, якія дрыготка падаў яму Г, і хітнуў галавой, што азначала: "Наступны!” З якой радасцю пры няпэўным святле ўбачыў Г. загагулісты надпіс класіка на кожнай кнізе – "Удачы!”. Ад гэтага цёплага і пранікнёнага слова неадказны сакратар ледзь не расплакаўся.

ПРАЦЯГ

 

Просмотров: 611 | Добавил: NORAD | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
» Поиск

» Календарь
«  Май 2013  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

» Архив записей

» Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz


  • Copyright MyCorp © 2024