Сайт Міхася Южыка Пятница, 20.10.2017, 00:44
Приветствую Вас Гость | RSS
Главная | Блог | Регистрация | Вход
» Меню сайта

» Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 84

» Форма входа

Главная » 2013 » Май » 16 » Чарга (з жыцця літаратараў) паэма ў прозе Раздзел 1
11:07
Чарга (з жыцця літаратараў) паэма ў прозе Раздзел 1

Чарга (з жыцця літаратараў)

 

паэма ў прозе

 

Раздзел 1

http://iuzhyk.livejournal.com/248875.html

Пісьменнік Г., неадказны сакратар газеты "Шлях Правадыра,” прыехаў у сталіцу па важкай патрэбе. Ён прывёз сюды рукапіс, выпеставаны, выняньчаны цягам доўгіх начэй, калі, набраўшыся як жаба твані кавы, ён садзіўся пасля працоўнага дня за рукапіс. Зашываўся ад сямейнікаў – і працаваў, працаваў, працаваў да знямогі.

Г. даўно ўстанавіў сабе правіла: пісаць ад рукі, яму дужа падабалася выглядаць класікам у сваіх вачах. Г. зрабіў над працоўным сталом некалькі абрамленых уласных партрэтаў, якія апрацаваў фаташопам. На адным партрэце, на чвэрць сцяны, Г. сядзеў за пісьмовым сталом, сівы, барадаты і задуменны, уперыўшы пагляд некуды ўдалячынь, падпіраючы рукой падбароддзе, другая ж рука элегантна трымала асадку. На другім, крыху меншым, партрэце Г. знаходзіўся нібыта ў школе (фотамантаж) у атачэнні вясёлай гурмы дзяцей. На галоўцы аднаго белабрысага падшыванца ляжала рука Г., ён быццам перадаваў хлапчуку сваю светлыню; другая рука Г. абдымала развітую рыжую дзяўчынку за плечы, і, трэба сказаць, занадта пяшчотна. Астатнія малышы стаялі наўкола славутага класіка.  На трэцім партрэце быў ужо не сам Г., а яго мармуровы помнік, усталяваны чамусьці на плошчы Якуба Коласа ў стольным градзе. Манціруючы фаташопам, Г. без шкадавання выкінуў з фота бронзавы помнік класіку і акурат на яго месца ўбіў свой мармуровы.

Вось у атачэнні такіх светланосных выяў, поначы, і працаваў Г. месяц за месяцам. Ён падымаўся на досвітку, прасопшы усяго пару гадзін, бадзёрым і натхнёным на новыя дзеянні. Шыбаваў у рэдакцыю "Шляху Правадыра”, дзе запраўляў, па-сутнасці, замест алкаголіка галоўрэда ўсімі справамі. Наведвальнікі цугам цягнуліся да пісьменніка Г., які ўзвышаўся на сваім крэсле, нібы на троне. А ж і сапраўды, неадказны сакратар загадаў зрабіць сваё працоўнае месца на ўзвышэнні, рабочыя доўга шчыравалі, ладкуючы з дошак гэтакі пастамент. Таму наведвальнікі неадказнага выглядалі як бы прасіцелямі, як бы ў нечым вінаватымі перад Г.

Працоўны дзень гэтай замухрыжнай канторы заканчваўся а сёмай вечара, але Г. яшчэ гадзіну-паўтары сядзеў там, давяршаючы дзённыя справы. Потым ён званіў галоўнаму рэдактару дамоў і дакладваў, што ўсё на мазі. Той нешта адабральнае хрыпеў, а часцей адказвала за яго жонка, бо ў галоўнага даўно развілася энцыфалапатыя на глебе алкагалізіму і ён не мог звязаць і трох слоў. Дык вось, годна завяршыўшы працоўны дзень, Г. хапаў сваю валізу, авоську і бег цёмнымі завулкамі і калдобінамі райцэнтра з адметнай назваю Сранцавічы дадому.

Яго мікрараён быў у трох кіламетрах ад цэнтра, дзе касабочылася рэдакцыя, і туды яшчэ не праклалі аўтобусны маршрут. Таму даводзілася, утуліўшы галаву ў плечы, трухаць праз блатныя і п’яныя прыватныя сектары, дзе з кожных веснічак мог вымкнуць люты сабака, а з-за кожнага рага – вываліць агрэсіўная гурма тутэйшых дэгенератаў. Г. быў неаднаразова пакусаны, яго неаднойчы збівалі на горкі яблык падонкі, але нязломнасць Г. мацавала яго штодня. Калі білі нагамі, Г. згортваўся на зямлі вожыкам, хаваючы на жываце торбу з рукапісамі. Часцей жа Г. уцякаў, бо развіў у сабе як спрытнарскія, гэтак і стаерскія здольнасці. І нарэшце, дабегшы да радзімай плітачнай хрушчоўкі, Г. зайцам залятаў на свой пяты паверх, кідаў колькі слоў сямейнікам, ладаваў сабе двухлітровы кафейнік з моцным напоем, заскокваў у свой пакой, зачыняўся там на два абароты ключа і бадзёранька прымаўся пісаць ад рукі, а дакладней, запісваць ідэі, які азарылі Г. цягам працоўнага дня.

Ужо пад раніцу, калі летам віднела, а зімой яшчэ чарнела за вокнамі, Г. шпарка пераносіў сваю пісаніну на кампутар і толькі тады валіўся з ног без сілаў – проста на дыванку ля дзвярэй. Прачынаўся неадказны сакратар без будзільніка роўна ў восем. І так дзень пры дні, месяцамі.

І вось глыбокай зімою, калі ўсе дарогі былі занесены завірухамі і буранамі, пісьменнік Г. завяршыў апошнюю рэдакцыю свайго векапомнага твора, узяў на працы адгулы і выправіўся ў сталіцу. Ні цягнікі, ні аўтобусы тады не хадзілі, нагэтулькі суровая стаяла зіма. Але Г. загадзя дамовіўся з пілотам грамадзянскай авіяцыі, які ляцеў па прадукты на верталёце. Не прайшло і гадзіны, як Г. светлай марознай раніцай апынуўся на аэрадроме ў двух кіламетрах ад кальцавой Менска. Праўда, гэтыя два кіламетры прыйшлося адужаць, прабіраючыся па грудзі ляснымі сумётамі з рукапісам за плячыма. Але, паўторымся, нязломнасці Г. было не займаць.

Перасекшы кальцавую нарэшце, Г. убіўся ў аўтобус, які ехаў у цэнтр. Прыйшлося літаральна вісець, заціснутым паміж суседзямі, якіх набілася як селядцоў, а неацэнны рукапіс трымаць высока над галавой, каб не памялі. Затое было цёпла, звонку ж тэрмометр на аўтобуснай станцыі выдаваў мінус сорак адзін градус.

Праз тры гадзіны Г. быў перад рэдакцыяй. Даўжэзная чарга, як у помныя часы гарбачоўскай перабудовы па гарэлку, цягнулася ад ганка рэдакцыі змяістым хвастом уздоўж камяніц. Багата там народу сабралася. Паколькі чарга прасоўвалася марудна, то пісьменнікі грэліся ля разведзеных вогнішчаў. Заняўшы чаргу, Г. прабраўся да аднаго вогнішча пагрэцца. І сустрэў там знаёмых. Там былі слынныя Хлёпус, Напаўарлоў, Гадановіч, Смякляеў, за спінамі мільгануў твар вядомай крытыкесы Налейнік, якая, відаць, наўмысна не набліжалася да вогнішча, бо там стаяў яе даўні непрыяцель, барадаты Напаўарлоў – п’янаваты, ён гаманіў са сваім сябруком Гадановічам. Хлёпус жа сядзеў на шыкоўным крэсле, пастаўленым перад вогнішчам, з выцягнутымі, як да каміна, нагамі. У нагах яго ляжаў верны паплечнік і сябра Мемуаран, перыядычна працягваючы пруцік і варушачы вуголле.

Пераадолеўшы комплекс правінцыяла, пісьменнік Г. парукаўся з усімі. Толькі пыхлівы Хлёпус не падаў яму рукі, нават не паглядзеў у яго бок, што трошкі пакрыўдзіла, хоць і не збянтэжыла – Г. ведаў, хто такі Хлёпус. Здзіўляла толькі тое, што гэткая вядомая медыйная асобіна сядзіць у агульнай чарзе. Бо, пакуль Г. саграваўся ля вогнішча, да ганка рэдакцыі двойчы пад’язджалі трактары, з якіх выходзілі літаратурныя генералы, увешаныя рэгаліямі, у залатых пагонах і высокіх зімовых шапках. Аднаго Г. пазнаў – то быў славутавядомы паэміст у прозе… Вось толькі прозвішча Г. прызабыў – не то Сырамёдаў, не то Гаўнаедаў. Ну ды не важна. Світа кожнага з генералаў адпіхвала шараговых пісьменнікаў з ганка і працісквала ў рэдакцыю сваіх начальнікаў. Куфры з іх рукапісамі, замкнёныя на амбарныя замкі, неслі лейтэнанты, пыхкаючы і высільваючыся.

Світа Сырамёдава, дарэчы, груба піхнула адну дзяўчыну з ганка, тая паляцела ў сумёт потырч і разрумзалася. Адзін маладзён паспрабаваў быў абурыцца, нешта такое прапішчаў, але яго адцяснілі за рог будынка два плячыстыя капітаны і патлумачылі, што да чаго. Прынамсі з-за рага маладзён паявіўся сіня-зялёны і маўкліва-прыгнечаны. Усё гэта з хвалаваннем, трымценнем і стоенай зайздрасцю назіраў пісьменнік Г., дзівуючыся на сталічныя парадкі. Зрынутыю з ганка дзяўчыну, дарэчы, паднялі, абтрэслі ад снегу і зноў утыркнулі ў чаргу.

ПРАЦЯГ

 

 

Просмотров: 515 | Добавил: NORAD | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
» Поиск

» Календарь
«  Май 2013  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

» Архив записей

» Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz


  • Copyright MyCorp © 2017