Сайт Міхася Южыка Четверг, 23.11.2017, 23:09
Приветствую Вас Гость | RSS
Главная | Блог | Регистрация | Вход
» Меню сайта

» Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 84

» Форма входа

Главная » 2012 » Ноябрь » 15 » фрагмент гвалтавання з рамана "Леапард на балконе"
18:36
фрагмент гвалтавання з рамана "Леапард на балконе"

Не паспела Ксеня Шпачык ачомацца пасля спаткання ў скверы з назойлівым палюбоўнікам, як новая неспадзяванка абрынулася на яе галаву. У сераду, пасярод белага дня, калі яна вярнулася на службовае месца з абеду, супрацоўнікі паведамілі, што званіў сусед і што яе цётку Эльвіру Мазэпаўну забралі ў бальніцу з сардэчным прыступам. Што за сусед, у якую бальніцу – гэтага Шпачык дабіцца не здолела. Праўда, у тым раптоўным званку даводзілася, каб Ксеня неадкладна бегла дадому, у цётчыну кватэру, і чакала званка.

Сарваўшыся нават без дазволу начальніка, які на бяду адлучыўся, Ксеня ў жаху і роспачы памчалася дадому. Ад Паўднёвага Захаду да Серабранкі шлях, як вядома, не блізкі. Таму яна злавіла таксоўку і даляцела на ёй за якіх дваццаць хвілін. Пакуль уздымалася бегма па лесвіцы пад’езда, Ксеня ліхаманкава даставала ключы з сумачкі. Адзін ключ зачапіўся за ўнутраную абіўку і не хацеў выблытвацца. Прыйшлося рвануць штосілы ўсю звязку і тым самым пашкодзіць дарагі матэрыял. У замочную шчыліну ўпарта не хацеў трапляць ужо другі ключ, ад верхняга замка. Ніжні адамкнуўся адразу. І вось, калі Ксеня такі адолела верхні замок, нехта наваліўся на яе ззаду, адной рукой заляпіўшы рот, груба прапхнуў у кватэру.

Знячэўленая, Шпачык па першых секундах нават не супраціўлялася. А нападнік, адарваўшы руку ад яе рота, перахапіў аберуч за тулава, падняў перад сабой і панёс да дзвярэй, адчыненых у вялікі пакой.

– А-а-і! – залямантавала нарэшце Ксеня і пачула толькі слабенькі стогн.

Нешта балюча сцінала губы. Паветра не праходзіла і не выходзіла. Рот быў чымсьці заклеены.

Пакуль Шпачык кумекала, што да чаго, пакуль да яе даходзіў жах становішча, нехта ўжо паваліў яе на тахту, тварам уніз, і прыціснуў сваёй вагою.

– Я ж казаў, што ты гэтым нічога не даб’ешся, дурненькая! – прашыпеў ёй на вуха надзвычай знаёмы і разам з тым дзіка незнаёмы голас Пятра Мігулі.

– У-у-у! – толькі і змагла выціснуць з сябе няшчасная, прыткнутая тварам да пакрывала тахты.

– Мы павінны быць разам… як раней… ты мне патрэбная… – Ксеня адчула, як гвалтаўнік сунуў руку пад яе паліто і спадніцу і шнарыць паміж клубоў.

Яна адчайна тузанулася, завяла правую руку за спіну і ўхапіла нейкі кавалак яго цела, запусціла туды пазногці.

– Ціха, ціха… мы ж з табой заўсёды ўмелі паладзіць… харошая… – як не адчуваючы болю, прыгаворваў Пятро.

Ён спрытна авалодаў яе правай рукой і заламаў за спіну. Пасля зацятай барацьбы тое ж адбылося і з левай рукой дзяўчыны. Яна не магла супрацьстаяць грубай мужчынскай сіле. Да таго ж нападнік сядзеў у яе на спіне, сцінаў вагой грудную клетку, збіваў дыханне. З-за агіднага кляпа дыхаць можна было толькі праз нос… Неўзабаве Ксеніны рукі аказаліся спутанымі ззаду. Яна выразна чула віск скотчу, які Мігуля моўчкі, дзелавіта накручваў на яе перадплеччы.

Наогул, усё далейшае адбывалася без тлумачэнняў, практычна без слоў. Толькі гучнае, хрыплае дыханне нападніка, толькі яго разважныя рухі… Полы зімовага паліто, у якім была Ксеня, аказаліся на галаве, цяпер ужо зусім не было як дыхнуць. Далей – непрацяглая валтузня, цупкія пальцы на паясніцы, трэск парваных трусоў…

Зрэшты, усё скончылася зусім не так, як меркаваў гвалтаўнік.

У самы разгар гэтай дзеі ўварвалася Эльвіра Мазэпаўна, дагэтуль падманам выбаўленая Мігулем з кватэры. Выбаўленая, як ён спадзяваўся, надоўга… Уляцела яна віхурай. Пятро адчуў рэзкі боль у каранях валасоў, жвавыя, парывістыя штурхалі, якія хілілі яго назад.

Сухенькая, маленькая Эльвіра Мазэпаўна ўчапілася ў яго бульдожай хваткаю – запусціла рукі ў кудлы і, амаль павісаючы на ім, з тонкім віскатам адрывала ад пляменніцы.

Карціну гэтую цалкам не перадаць, бо літаратурная мова многае абмяжоўвае. Зразумела, што Пятро і яго ахвяра знаходзіліся ў выглядзе далёка не рэспектабельным. Таму сцэна, пры ўсім сваім драматызме, уражвала нейкай сюрэалістычнай пачварнасцю.

Пятро, ужо адцягнуты Эльвірай Мазэпаўнай ад Ксені, не патрапіў адарваць яе чэпкіх рук ад сваіх валасоў. Ад дзікага болю муцілася ў галаве. Ён доўга не мог развярнуцца тварам да праціўніцы, якая працягвала тузаць і віснуць на ім сваёй невялікай вагою. Нервы цвяліў тонкі старэчы віскат і стогн Ксені, што даносіўся з-пад насунутага на яе галаву паліто.

Ужо Ксеня пачала выблытвацца з вопратак і падымацца на ногі, як Пятро злаўчыўся-такі адштурхнуць ад сябе яе цётку. Лёгенькая, яна праляцела метры тры да сцяны, сівенькая галоўка няёмка матлянулася аб рог кніжнай секцыі, рукі спачатку ўскінуліся дагары, а затым бязвольна апусціліся ўздоўж цела. Эльвіра Мазэпаўна пачала асядаць на падлогу. Нядаўні згустак энергіі, яна ўвобмірг сцішылася, змізарнела.

Усё цяпер праносілася перад Пятром нібы ў пякельнай смузе. Доўгая, тамлівая, напятая цішыня. Потым шоргат – і Ксеня, усё яшчэ з залепленым ротам, са спутанымі за спінай рукамі, на каленях перад Мазэпаўнай… Стогн, выццё, страшны, заліты слязьмі і крывавымі пісягамі, непрыгожы, нервовы твар. Пятро, сціснуўшы далонямі скроні, шарахаецца па кватэры… Уваходныя дзверы перад яго вачыма, напалову адчыненыя. Зачыніў, замкнуў. Стогн, енк. Гэта Ксеня. Ды калі ж яна перастане?! Пачуюць! Трэба маўчаць, трэба, каб ніхто не даведаўся… Зноў вялікі пакой. Што гэта? Ксеня роспачна трэцца аб рог кніжнай секцыі. Навошта? Што яна робіць? Яна, падобна, намагаецца садраць скотч з губ. Для чаго? Каб можна было крычаць галасней. Каб выклікаць людзей. А гэта зноў шум, тлум, тупат, насілле… Не, розум Пятра і так не вытрымлівае гэтага стогну, гэтага спалатнелага, лялечнага твару Эльвіры Мазэпаўны, якая сядзіць на падлозе, прыхінуўшыся бокам да секцыі. І навошта так ненатуральна скручана ў яе шыя?.. Шарахнуўся ў дзверы, забег у другі пакой, выбег, памкнуўся на кухню… Крык! Няўжо яна адляпіла скотч? Вярнуўся ў калідор, праверыў уваходныя дзверы. Плач. Рыданні. Усхліпісты енк… Пятра пачала трэсці нервовая ліхаманка. Ды калі ж яна, праклятая, змоўкне! Зноў кухня. Нож. Доўгі шырокі нож паблісквае на падстаўцы сярод сваіх меншых сабратаў.

"Толькі адзін раз… каб яна замаўчала… і ўсё стане ціха… і ўсё будзе добра…” – шаптаў Мігуля. Амаль вобмацкам, бо перад вачыма паўстаў нейкі туман, ён прабіраўся на гукі адчаю. Цень перад ім хіснуўся долу… Бледны твар непрытомнай Мазэпаўны, не твар, а расплывістая страшная пляма… Вось цёмная спіна схілілася над ёй, скаланаецца ў плачы. О, гэты пракляты плач, гэтая бязлітасная пакута!

…У расшпіленай спартыўнай куртцы, у лыжных шараварах і зімовых ботах, проставалосы і з акрываўленым нажом у руцэ, Пятро няспешна, як мае быць, выходзіў з пад’езда на шчодра заснежаны двор. На яго жоўтым світэры, пад расхрыстанай курткай, віднеліся размазаныя барвовыя плямы.

Паблізу людзей не было. Ён пабрыў праз снежны цалік, і крывавыя кроплі, што падалі з нажа, пакрывалі яго сляды. Нізкае сонца празірнула з-за хмар і ўтварыла даўжэзны, ссутулены цень яго цела. Зыбаючыся на сумётах, цень неадступна рушыў з левага боку.

Хвілін праз дваццаць, ужо ў двух кварталах ад Ксенінага дома, на Пятра выпадкова зважыў міліцэйскі патруль і затрымаў без найменшага супраціўлення.

Просмотров: 226 | Добавил: NORAD | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
» Поиск

» Календарь
«  Ноябрь 2012  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930

» Архив записей

» Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz


  • Copyright MyCorp © 2017