Сайт Міхася Южыка Суббота, 20.04.2024, 01:04
Приветствую Вас Гость | RSS
Главная | Блог | Регистрация | Вход
» Меню сайта

» Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 90

» Форма входа

Главная » 2012 » Сентябрь » 4 » Турботлівы сон
17:47
Турботлівы сон

(сціслы агляд ЖЖ-блогаў беларускіх літаратараў: Гапеева, Кісліцынай, Бязлепкінай, Асі Паплаўскай, Мартысевіч, Балахонава, Сцяпана, Вішнёва, Бахарэвіча, Алеся Паплаўскага…)

 

Пісьменнік, па вялікім рахунку, чалавек з балеснай, калі не хворай душою. Усё яму ў рэчаіснасці не так, усё ён хоча зыначыць, каб "было лепей”. А зыначыўшы, адкрывае раптам, што зноў яму няёмка, нязручна, хочацца далей дзейнічаць. Гэтак прырода маніпулюе людзьмі, адпраўляючы іх у пагоню за зманлівым шчасцем. Чым прасцейшая псіхіка ў чалавека, тым прасцей яму жыць па жывёльным варыянце: наталіў патрэбы плоці, выканаў справу працягу роду – і пераходзь у паўсонны стан. Для творцы ж, мастака – гэта амаль немагчыма. І свабода, і шчасце для яго – толькі ў руху. Нехта знаходзіць гэтую "рухомую гармонію” ў сваім штодзённым жыцці, нехта – не.

Вось кепска было беларускім літаратарам – друкавалі іх рэдка, магчымасць дачыненняў з сабратамі была мінімальная – кепска. Адчыніўся інтэрнэт, з’явілася магчымасць вольнага камунікавання і вольнага выказвання – загарэліся беларускія літаратары, але ненадоўга. Гіперактыўнасць у ЖЖ змянілася звыклай беларускай спячкай, здатнай па ўсіх прагнозах перарасці ў нязрушную абыякавасць.

Памятаю, як, адчыніўшы свой ЖЖ у 2007 годзе, радаваўся – ну, нарэшце выкажу ўсё тое, што думаю пра нашу літаратуру, правяду сваю філасофію, атрымаю кайф, крыху палепшу свет. Ха-ха-ха… Дзіцячая наіўнасць. Адчыніліся альтэрнатыўныя ЖЖ суполкі, народ часткова перацёк туды, а часткова ахаладзеў, а часткова выказаўся і выпісаўся. Дый сам адкрывальшчык ЖЖ не можа штодзень вырабляць нешта новае – ён прыядаецца чытачам. Лягчэй тым, хто па сваёй прыродзе балбатун, або дабрадушны п’яніца, або дабрадушны прымальнік жыцця такім, якое яно ёсць, без прагі яго памяняць – то бок той, каго па вялікім рахунку цікавяць чалавечыя дачыненні як такія, а "мяняць сусвет” ён абсалютна слушна не збіраецца. Бо свет такі, які ён ёсць, і мяняцца па нашым хаценні не будзе.

Літаратары наогул народ мітуслівы і крыўдлівы, і амбіцыйны, і г.д.

А беларускія літаратары, абцяжараныя тым, што іх "не чытаюць”, па-беларуску ў Беларусі не размаўляюць – і пагатоў.

Вось маё меркаванне і беглы аналіз некаторых ЖЖ-дзённікаў беларускіх літаратараў:

 

Валерый Гапееў

 

Гэта чалавек затоена-агрэсіўнага плану, які ведае, працуючы ў раёнцы, шо жыццё – зусім не прагулка, не баль, а чалавек створаны не для шчасця. Але шчасця, ці на благі канец раўнавагі Гапееву хочацца. Таму ён, як правіла, у дзённіку сваім усім незадаволены, да ўсяго падазроны, чалавеку не верыць, дый, папраўдзе, чалавека не любіць.

Вось некалькі яго запісаў, якія паказваюць тое, што вядомасць, якую набыў Гапееў у апошнія гады, зусім не ратуе ад самоты і суму:

Паехаў пісьменнік на курорт – і там расчараваўся:

http://vushasti.livejournal.com/221762.html

Бераг мора аддзяляе  ад астятняй сушы шырачэнная бетонная прыступка. Сам бераг падзелены валнарэзами на кавалки па сто-дзвесце метрау. Падыходзим да такога аднаго. Пляж (гэта завецца пляжам) засыплены шчабёнкай. и вакол - целы ляжачыя, стаячыя, сядзячыя. Такое моцнае  уражанне, невоносна моцнае - я раптоуна бачу перад сабой загон для свиней, парасят, кабанчыкау. А яшчэ невыноснае кафе - клавы не працуюць...

 

Радуецца Гапееў зрэдку, падчас публікацый уласных твораў, але ненадоўга:

http://vushasti.livejournal.com/?skip=10

Прыехалі.)

Прыпынак: "Неман" №7, 2012.

Вельмі ўдзячны Алегу Ждану і перакладчыцы Ірыне Качатковай.

Во як атрымалася: адразу ў перакладзе пабачыў свет мой "Аўтобус")

(Далей акажацца, што і пераклалі не так вытанчана, і не так напоўніцу ацанілі…)

 

Або зноў расчараванне ў чалавечай прыродзе:

http://vushasti.livejournal.com/219137.html

Яна сказала: "Маё сумленне - чыстае"!

І сказана тое было так упэўнена, так горача, так гучна, што захацелася паверыць.

А пасля нечакана падумалася: а яна ведае ўвогуле, што такое - сумленне?

Харошая наша мова беларуская. Вось два словы побач: сумленне - сумненне. Невыпадкова ж. Бо аснова сумлення - сумненні ў правільнасці зробленага табой, падуманага, сказанага, напісанага.

 

 

Ганна Кісліцына, відаць, не па чутках ведае пісьменніцкае асяроддзе. Яе пасты ў ЖЖ разнастайныя, але большасць з іх маюць на мэце абурыцца існым станам рэчаў як у белліце, так і ў краіне, і ў маральным стане сучаснага чалавека.

Адзін з тыповых пастоў:

http://annahonda.livejournal.com/564381.html

У Дзень ведаў, лічу, трэба даведацца нешта новае...

Вось, напрыклад, я -- усунула галаву ў кіёск і папрасіла талончык прадаць...

Што тут пачалося! Кіяскёрка крычала на мяне так, быццам бы я арол, які ўжо гадоў дваццаць клюе яе праметэеўскую пячонку...

"Вы... Як вы задралі! Вы што не ведаеце, што талончыкі ў кіёску не прадаюцца? Колькі можна, ну колькі можна?"

Я, як абвараная, ад кіёска адскочыла.

І ўжо проста не рызыкнула спытаць -- а дзе яны, уласна кажучы, цяпер прадаюцца?

Бедныя госці сталіцы! Не дай вам Бог купляць талончык на вакзале...

Ну недасканалы чалавек пасля "грэхападзення”, што з ім паробіш!

 

Ася Паплаўская

Вясёлая ў гады студэнцкай маладосці, Ася хутка зразумела, што жыццё не курорт, а беларуская суполка літаратурная ўзаемалюбоўю не вызначаецца. Ася перажыла шэраг жыццёвых расчараванняў, руйнаванне маладых ілюзій, але сваёй цвёрдай пазіцыі дагэтуль не вызначыла. Яе "каўбасіць” у прыхільнасцях, калі маладая энергія не знаходзіць годнага выйсця. То яна піша "толькі на тарашкевіцы”, то ледзьве не адмаўляецца ад беларускай мовы наогул, то захапляецца паштоўкамі, абы быць як найдалей ад літаратуры, якая дастала і расчаравала, то зноў кідаецца ратаваць белліт і "любіць” беларускіх піьменнікаў. Яе праз самастойнасць многія не любяць і назаўжды выкраслілі са сваіх "фрэндаў”. Ася чалавек не злы, але чуллівы і таму цяжка перажыла грубы эпізод з тузанінай і судом, які "зачаравання” ў белліце ёй наўрад ці дадаў.

Дзённік яе самай разнастайнай тэматыкі. Як творца, яна пастаянна незадаволена як сваёй дзеёнасцю, так і рэакцыяй на яе, і таму часта мяняе дызайн свайго ЖЖ, нават пераходзіць у іншы блог, даючы на ЖЖ на яго спасылкі. Піша па-руску, па-беларуску, добра што не па-кітайску хаця б. Але гэта чалавек, які, па-мойму, прыносіць найбольш пользы белліту з усіх блогераў, які не здаецца няглезячы, на прыродную "недасканаласць чалавека”.

http://asia-paplausk.livejournal.com/548442.html

Калі ў чалавека кідаюць брудам, да яго ён можа не даляцець. Але на руках кідаючага застанецца

Спн. Паплаўская пастаянна наладжвае новыя праекы, апошнім з якіх ёсць "Працоўны стол”. Вось адна са спасылкак на яго:

http://asia-paplausk.livejournal.com/548657.html

 

Уладзімір Някляеў

http://niakliaeu.livejournal.com/

(блог закінуты з лета 2011 г.)

 

Зміцер Вішнёў

Будучы па здаровай прыродзе сваёй аптымістам, Зміцер менш балбоча, а больш дзейнічае, у прыватнасці кіруе выдавецтвам "Галіяфы”, кола зносінаў у яго і без ЖЖ багатае, таму ЖЖ збольшага выконвае ў яго інфарматыўную функцыю. Зрэдку змяшчаюцца вершы.

Вось тыповы інфарматыўны запіс:

http://zmij-vish.livejournal.com/129378.html

 

Альгерд Бахарэвіч

Седзячы ў Нямеччыне на грантах гадамі, міжволі засумуеш па гэтай бядотнай Беларусі, міжволі падсядзеш "на шклянку”. Часам застаецца настальгічна ўспамінаць паганую радзіму. Бахарэвіч у Беларусі пісьменнік вядомы і паспяховы, выразна апазітыўны ўладам, добра прыняты на радыё "Свабода”, дзе ладзіць вольныя гутаркі. Часам наязджае ў Беларусь на сустрэчы з чытачамі. Яго тут ніхто не хапае, не вяжа, не кідае за краты, а таму можна зноў адпраўляцца ў Нямеччыну, пісаць вялікія творы і заслужана ганіць улады.

Вось некаторыя з запісаў Бахарэвіча:

http://bacharevic.livejournal.com/148044.html

"Шабаш", "Зялёныя мазгі", "Hate to state", "Каралі пчолаў", "Яыца Каварп", "Псыхічная раўнавага", "Гырб і сын", "Сонца Мао", "Deviation"...
Седзячы ў кавярні ў Санкт-Георг, прыгадалі з басістам гурта Lämant Ігарам Конікам менскую панк-сцэну дзевяностых.
І яшчэ шмат чаго.
Сышліся на тым, што "пуські малайцы".

***
Учора ўсёй сям'ёй паўдня хадзілі голымі нагамі па бітым шкле, ледзяной вадзе, гразі, гліне, торфу і іншых шляму і шляйму, па сасновых шышках, па жвіры, бруку, камянях, бярвеньнях, карэньнях і проста зямлі. 
Месца называецца Barfußpark - парк, у якім ходзяць басанож. Дзьве гадзіны ад Гамбургу, лес, сьцежкі, сонца. Ногі атрымалі незямную асалоду - гэтаксама як і ўсе астатнія часткі цела, улучна з душою і сэрцам. 

http://bacharevic.livejournal.com/147797.html

Гутарка на "Свабодзе”

 

Сяргей Балахонаў

 

Адзін з нямногіх пазітывістаў у беларускай ЖЖ прасторы сярод літаратараў. Біяхімія яго мозгу дазваляе ўспрымаць рэчаіснасць без відавочнай агрэсіі, а часам і з радасцю. Да пазітыўных людзей цягнуцца чытачы, на блогу Балахонова шмат каментароў, тэматыка запісаў самая разнастайная: музыка, вершы, пераклады, фоткі, ролікі, далёка не ўсё тычыцца ўласна Беларусі. Жыццё падаецца ўсёахопным, і такі падыход бачыцца мне найбольш перспектыўным.

Вось пару запісаў:

"Яна дапаможа табе”

http://balachon.livejournal.com/862199.html

І тым не менш, нешта ж сп. Балахонава і раздражняе.

Як тое пост "Дрянікі”:

http://balachon.livejournal.com/862652.html

 

 

Аксана Бязлепкіна

 

Таксама належыць да нешматлікіх пазітывістак у белліце. Да жыцця ставіцца без трагізму, на фотках усмешлівая, у гутарках неагрэсіўная някплівая. Таму мае шмат прыхільнікаў, сярод якіх пераважаюць студэнты, якіх яна абучае "светламу і высокаму”.

Тыповы запіс Аксаны Бязлепкінай:

"Адзін дзень”

http://euga.livejournal.com/431938.html

З некаторага часу, доўга і мамаль безнадзейна расчараваная ў літкрытыцы, Бязлепкіна павяла калонку ў дзяржаўнай газеце пра літаратуру, дзе даволі небанальна, нязмушана, без нэндзы, нуды і агрэсіі распавядае пра навінкі ў кнігавыданні.

Вось адзін з фарматных запісаў на гэтую тэму:

http://euga.livejournal.com/429598.html

Ёсць тут і вельмі слушная, на мой погляд, выснова:

"Мы гаворым, што стваральнікі беларускай культуры, чыім працягам з’яўляемся мы самі, сталі ахвярамі. Гэтыя гістарычныя падзеі — праўда, якую не варта забываць, але ці можна на такой інтэрпрэтацыі пабудаваць будучыню? Мы транслюем уласную віктымнасць, то бок пазіцыянуем сябе ахвярамі, і калі глядзець глабальна, магчыма, праграмуем сябе на падобны лёс у будучыні.”

Правільна, хачаш быць ныцікам – паный і хутка ім станеш.

 

Марыйка Мартысевіч

Дзённік на розныя, не толькі літаратурныя і не толькі пра "беларускасць” тэмы. Погляд на жыццё складаны – ад агрэсіўнага да пазітыўнага, у залежнасці ад стану жаночай душы. Цікавіцца рамонтам кватэраў апошнім часам.

Рэкламуюцца, напрыклад, новыя кнігі:

БОГУМІЛ ГРАБАЛ. Я АБСЛУГОЎВАЎ АНГЕЛЬСКАГА КАРАЛЯ

http://users.livejournal.com/maryjka_/770607.html

 

Алесь Паплаўскі

Раней Алесь шмат змяшчаў цікавых артыкулаў пра беларускую літаратуру, крытычных, палімічных і г.д. Потым прыастыў. Расчараваўся. Замкнуўся. Зразумеў, што гэта не тое асяроддзе, дзе можна чэрпаць нешта станоўчае. Часам абурэнне сітуацыяй нашай нацыянальнай прарываецца, але ўсё радзей і радзей. Пісьменнік пакрысе засынае.

Ёсць тут шмат цікавых і маляўнічых фотаздымкаў з жыцця, якое не тычыцца літаратуры.

Іншым разам Алесь піша па-руску:

"Халтура”

http://poplavok-a.livejournal.com/176041.html

 

Уладзімір Сцяпан

Дзённік яго наўздзіў нагадвае дзённік яго шматгадовага сябра, і па-дызайне, і па-змесце, дакладней, па яго адсутнасці. Уражанне: сябры мераюцца піськамі. Задзірліва. Па-маладому нястомна. Але спіс(ьк)ваюцца. Вось тыповы запіс Сцяпана:

http://ul-sciapan.livejournal.com/1302729.html

 

Выбачаюся ў тых, каго тут не разгледзеў. Па розных прычынах. Каго не хацелася скрыўдзіць з чыста чалавечых меркаванняў, каго палічыў не настолькі актыўным ці вядомым мне па ЖЖ.

Але агульны аналіз паказаў красамоўна: засынаем, сябры. Выказаліся. Каб за ЖЖ-запісы хаця б грошы плацілі. А тужыцца ў пустэчу не хочацца. Таму, як спяваецца гуртом "Івасі”: "Пора по пиву, по пиву, по пиву пора…»

Просмотров: 1161 | Добавил: NORAD | Рейтинг: 1.0/1
Всего комментариев: 0
» Поиск

» Календарь
«  Сентябрь 2012  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

» Архив записей

» Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz


  • Copyright MyCorp © 2024