Сайт Міхася Южыка Пятница, 26.04.2024, 23:07
Приветствую Вас Гость | RSS
Главная | Блог | Регистрация | Вход
» Меню сайта

» Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 90

» Форма входа

Главная » 2012 » Август » 31 » Чалавечы фактар
21:09
Чалавечы фактар

(з калонікі ў ЛіМе, мною зачыненай па ўнутраных перакананнях)

 

Беларускія пісьменнікі часта – як дзеці малыя. Дадуць ім цукерку ў выглядзе станоўчай рэцэнзіі на іх кнігу ці твор – і пяюць яны салаўямі, дзякуючы крытыку за "справядлівасць”, залічваюць яго ў свае вечныя сябры, упадаюць у нірвану эйфарыі і замілавання сваёй значнасцю. А дадуць ім крыху перцу нюхнуць у выглядзе адмоўнай рэцэнзіі на іх тварэнне – дык ашчэрваюцца не па-дзіцячы, і бэсцяць, і праклінаюць рэзкага крытыка. Усё гэта вельмі празрыста і забаўна старонняму назіральніку.

Неяк Сяргей Грышкевіч асмеліўся пакрытыкаваць аповесць паспяховага (мяркуючы па колькасці публікацый) празаіка Валерыя Гапеева ды – што зусім ужо кепска – узяў ды надрукаваў гэты артыкул у "ЛіМе”! Чым прывёў шаноўнага празаіка ў стан афектацыі. З таго часу Грышкевіч – самы нялюбы літаратар для спадара Гапеева з усіх беларускіх. Пра яго ён не ўпускае ніводнага шанцу выказацца ў інтэрнэце, зразумела, у адмоўным ключы. Наракаў Гапееў і мне на гэтага "страшнага” чалавека і на яго жахлівы артыкул. Я той артыкул прачытаў, і мне ён прынамсі не здаўся разносным, а даволі карэктным і ў нечым справядлівым. Пра што я і давёў празаіку. Але, вядома ж, не пераканаў. Бо каму, як не нам самім, ведаць, чаго мы насамрэч вартыя? І паспрабуй нехта ўсумніцца ў нашай літаратурнай бязгрэшнасці!

Потым сталі з’яўляцца іншыя водгукі на творчасць спадара Гапеева, дзе разам са станоўчымі момантамі прысутнічала і крытыка творчай манеры пісьменніка. Гапееў палічыў гэта ледзьве не наўмысным цкаваннем, замяшаным на зайздрасці да яго поспеху і – падкопамі, каб кніга яго аповесцяў не пабачыла свет. Усе літаральна паўсталі супраць пісьменніка!

Ведаючы, што ў "ЛіМе” чакаецца шырокі крытычны разгляд аповесці Гапеева "Урокі бяспечнага сексу” (рубрыка "Абмеркаванне”), я, для таго каб праверыць сваю аб’ектыўнасць, напісаў і змясціў на сваім ЖЖ разгорнутую рэцэнзію на гэтую аповесць. Праз тыдзень выйшла "Абмеркаванне”, і я з усцехаю зазначыў, што абсалютная большасць маіх крытычных заўваг да Гапеева супала з заўвагамі чатырох розных крытыкаў. А галоўнае – крытыкі пагадзіліся і з ранейшымі заўвагамі "страшнага” Грышкевіча! Пра што я і паведаміў спадару Гапееву, калі падчас чарговай нашай з ім спрэчкі адстойваў сваю крытычную аб’ектыўнасць. За адсутнасцю аргументаў у сваю абарону пісьменнік тады прамаўчаў. Але маўчанне, спадары, далёка не знак згоды, калі справа тычыцца беларускіх пісьменнікаў! Таму што большасць літаратараў чамусьці апрыёры лічыць сябе ідэалам і ставіць сябе ў самы цэнтр светабудовы. І тым не менш для іх важна не Ісціна, а яе сурагат у выглядзе ацэнак іх творчасці соцыумам праз артыкулы крытыкаў. Соцыум для іх не раўнуючы Гасподзь Бог. Што з’яўляецца недаравальнай памылкаю, якая надалей вядзе да невыносных творчых пакутаў і псіхалагічных комплексаў.

Пры канцы адно пытанне да ўсіх. Скажыце, навошта літаратару, упэўненаму ў сваёй значнасці (не маю на ўвазе канкрэтна Гапеева), так нервавацца ад ацэнак крытыкаў – звычайных зямных і грэшных людзей, якія ні ў якім разе не валодаюць абсалютам і ісцінай? Ці варта так глядзець у рот крытыкам, калі ты творыш і жывеш на зямлі зусім не для іх, не для таго, каб яны цябе пахвалілі ці зганілі? А калі няма ўнутранага пачуцця мастацкай ісціны – то ці варта займацца літаратурай? Як можа пісьменнік тварыць, калі ён пастаянна азіраецца і прыслухоўваецца да таго, што пра яго хто сказаў? Ды мала там хто якую лухту намалоў!

Таму і застануцца ў літаратуры – у сэрцах чытачоў, а не ў літаратуразнаўчых рэестрах – толькі адзінкі імёнаў, якія тварылі дзеля мастацтва, якія служылі Слову, а не спадарам крытыкам, якія не ганяліся за станоўчымі рэцэнзіямі ды прэміямі, за ўсімі гэтымі атрыбутамі зямнога, часовага, што толькі ўздымае па сацыяльных прыступках, але – не па рэальных прыступках Мастацтва. Багдановіч, Караткевіч, Разанаў, Гадулька і яшчэ зусім няшмат... Так думаецца.

Просмотров: 625 | Добавил: NORAD | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
» Поиск

» Календарь
«  Август 2012  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

» Архив записей

» Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz


  • Copyright MyCorp © 2024