Сайт Міхася Южыка Пятница, 26.04.2024, 00:39
Приветствую Вас Гость | RSS
Главная | Блог | Регистрация | Вход
» Меню сайта

» Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 90

» Форма входа

Главная » 2011 » Июль » 13 » Вершы (вясна 2011)
21:36
Вершы (вясна 2011)

* * *

Снег ці слата, ці сяброў забыццё,

хмара над гучшаю лесу,

ці загарлае няўзнак вараннё –

будзь як з жалеза.

 

Зрэдку, крадком, для сябе адтавай,

і для людзей нешматлікіх.

Неяк заззяе над горадам май –

зорны, вялікі.

 

А для работы няспыннай зямной –

гліна крутога замесу.

Не азірайся, на месцы не стой.

Будзь як з жалеза.

 

Ранак прачнецца за ноччу глухой,

тое ж – вясна за зімою.

Нервы зацятай хадой супакой,

чыстай вадою.

 

Вораг чакае памылкі ў цішы,

мост пад нагой хутка трэсе.

Нават наўкола калі ні душы –

будзь як з жалеззя.

 

Гукаў гармонію цяжка лавіць

у безназоўнай краіне.

Толькі спяваць – не раўнуючы жыць.

Песня не згіне.

 

* * *

Для чаго гэта ўсё – шырыня і працягласць,

непрадбачанасць дзеянняў, пэўнасць ідэй,

зроку слабаму як ахапіць далягляднасць,

як спасцігнуць мільганне вакольных падзей?

 

І адвеку жыццё называюць дарогай,

па якой рушым часта ў самоце пустой.

"Для чаго і навошта?” – пытаемся строга.

Нам адказвае неба глухой нематой.

 

На шляху гэтым, зрэшты, нямала такога,

ад чаго сэрца радасна раптам трымціць,

і тады незаўважна благога, ліхога,

што рыхтуецца рэзаць жыццёвую ніць.

 

"Не курыце, не піце!” – мы чуем нязменна,

і пры гэтым нязменна і курым і п’ём.

Курым вецер, што ў лёгкія пнецца нядрэмна,

п’ём пачуццяў і думак жывых вадаём.

 

Што рабіць слабакам? Нават дужы Апостал

гаварыў, што, як трэба, не ў сілах зрабіць.

Выпадае нам плыць на загадкавы востраў,

ненавідзець, знішчаць, будаваць і любіць.

 

 

* * *

Дажджу дробат нечаканы

рынуўся ў мой сон.

Расхінуў я свой парваны

сіні парасон.

 

Пад такаю абаронай

ненадзейнай мне

сняцца вобразаў чароды

ў мілагучным сне.

 

Сніцца белая акула

і дубовы гай,

ды былое, што лінула

ва ўспамінаў край.

 

Перамешаныя твары,

целы і дамы,

і начныя тратуары,

мышы і сланы.

 

Сніцца пад няспынны дробат

шмат чаго яшчэ...

Цягне слон увішны хобат,

мыш снуе шпарчэй.

 

Кроплі капаюць праз дзіркі

і халодзяць твар.

А знадворку – яркі, зыркі

восені пажар.

 

Я прачнуся і праз сцены

выйду ў светлы двор.

Пабягу па ім імгненна

ў восені прастор.

 

А пакуль жа апантана

улягаю ў сон,

дзе накрыў мяне парваны

сіні парасон.

 

 

* * *

Гэта ведаць няшкодна і кожнага разу

паўтараць пра сябе ланцужкі мілых слоў

пра радзіму, накрытую зменлівым часам,

пра каханне, пра веру, надзею, любоў.

 

Так заведзена векам, што ціхае слова

дасягае да сэрцаў счарсцвелых тады,

калі шчыраю праўдай народная мова

паўстае на дарозе драпежнай бяды.

 

Гэта ведаць няшкодна, бо час хуткаплынны

нас імкне ды імкне ўніз па рэчышчы так,

што страсаюцца косці і многае гіне...

Ды не гінуць музыка, паэт і мастак.

 

Верагоднасць такая ў хвіліны няпэўнай,

што яна патанае ў стагоддзях заўжды,

толькі вобразы, музыка ў мове напеўнай

далятаюць ратункам праз тоўшчу жуды.

 

А таму намалюйце, зайграйце, стварыце

мноства вершаў, палотнаў, сімфоній сваіх –

каб грымелі калоссем яны ў спелым жыце,

мацавалі наступнікаў, цеплячы слых.

 

 

* * *

Некалі стане чыста

ад смецця і шалупіння –

здзьме іх вятрыска быстры

пад жаўтавокай сінню.

 

Траўка памкнецца ўгору,

і запярэсцяць кветкі.

Будуць блішчэць азёры

і нараджацца дзеткі.

 

Будзе ўсё гэта, будзе

абавязковым чынам.

Вераць заўсёды людзі

ў Час, што шчыруе млынам.

 

Ён перамеле гора,

мукі ў муку зыначыць.

Будуць блішчэць азёры,

будзе не чутна плачу.

 

Некалі стане чыста,

вецер ужо нясецца

недзе над багнай мглістай.

Б’ецца ў чаканні сэрца.

 

 

Просмотров: 889 | Добавил: NORAD | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
» Поиск

» Календарь
«  Июль 2011  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

» Архив записей

» Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz


  • Copyright MyCorp © 2024