Сайт Міхася Южыка Пятница, 20.10.2017, 00:34
Приветствую Вас Гость | RSS
Главная | Блог | Регистрация | Вход
» Меню сайта

» Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 84

» Форма входа

Главная » 2010 » Октябрь » 11 » Слова – падсуднаму!
19:30
Слова – падсуднаму!
("ЛіМ” 7.05.10)
 
У літаратурным свеце здаўна практыкуецца сістэма адказаў аўтараў сваім крытыкам. Няцяжка зразумець, што гэтыя адказы пераважна носяць абарончы характар, г.зн. аўтар, не задаволены крытыкай яго тэкстаў, выступае ў ролі змагара за самога сябе. У той жа час цяжка сабе ўявіць, каб рэдакцыя давала плошчу аўтару, які ўздумаў мнагаслоўна дзякаваць крытыку, калі той пахваліў яго твор. Такое, калі і здараецца, то як выключэнне.
 
Дый, памяркуйце самі, ці могуць быць цікавымі чытачу перыядычнага выдання ўзаемныя дыфірамбы. Пахвальба і ўсялякая медатачывасць не прывабліваюць чытача. Яму патрэбны скандал, калі аўтар накідваецца "з кулакамі” на свайго крытыка. Ці хаця б невялічкі скандальчык у выглядзе таго, як аўтар сварліва бурчыць.
 
Адказы аўтараў на крытыку іхніх твораў, такім чынам, розняцца толькі нюансамі. Агульны пасыл жа ў цэлым не мяняецца цягам доўгіх стагоддзяў. Ад аўтараў не дачакаешся "пакаяння”, яны не ўпадуць на калені і не ўсхваляць крытыка, які ўшчэнт разнёс яго любімае тварэнне. Не! Аўтар будзе сябе бараніць. І вось тут паўстае маральнае пытанне: а ці мае ён права на гэта? Ці каштуюць хоць чаго-небудзь ягоныя словы ў сваю абарону? У судзе ж абарону падсуднага праводзяць адвакаты, напрактыкаваныя ў сваёй справе. Слова ж падсуднаму даецца збольшага для прыліку, і эфект на суддзяў робіць толькі яго шчырае раскаянне, а не самаапраўданне.
 
Экстрапалюючы судовы працэс на працэс суда над літаратурнымі творамі, можна ўбачыць тое, што адвакатаў аўтару літаратурны закон далёка не гарантуе. Бывае, канешне, што нехта з крытыкаў выпадкова заступіцца за дазвання разнесены твор. Здараецца, што аўтар сам папросіць знаёмага крытыка заступіцца. Але такое заступніцтва бывае даволі рэдкім, нерэгулярным і, паўтараю, не гарантаваным. Рэдакцыя, ашчаджаючы плошчу, можа палічыць аўтара птахам невысокага палёту, каб друкаваць артыкулы ў яго абарону. Маўляў, крытыка на твой твор прагучала – і радуйся; а што яна адмоўная – ну дык трэба лепей пісаць.
 
Таму, як ні круці, пакрыўджаным аўтарам варта браць ініцыятыву ў свае рукі. Як той казаў, сам сябе не пахваліш – і ніхто не пахваліць. Распалены прагай выказацца аўтар мае магутны патэнцыял, бо абараняе не толькі ўвасобленую ў творы ідэю, але і ўласную годнасць, і ўласны літаратурны статус. Таму цяжка яго стрымаць у гэтым парыве. Каб не набываць сабе лішнія праблемы, вопытныя рэдактары даюць аўтару "выпусціць пару”, вядома, падправіўшы ў гарачлівых ягоных адказах нецэнзурныя месцы ці выкрасліўшы грубую лаянку. Асноўны прынцып друкавання такіх адказаў – не дапускаць працяглай палемікі паміж аўтарам і крытыкам, які нізка ацаніў яго твор. Зазвычай ланцужок мае ўсяго два звяны: крытычны артыкул і артыкул аўтара ў сваю абарону. Калі не спыніцца на гэтым, то палеміка непазбежна перарасце ў бясконцую дэструктыўную лаянку "да хрыпаты”. Што, дарэчы, бачна па ЖЖ-блогах, што не абмежаваны папяроваю плошчай, якая на вагу золата. ЖЖ-палеміка паміж аўтарамі і крытыкамі, як правіла, спыняецца толькі натуральнай стомленасцю людзей, якія, зрэшты, ні да чаго не прыходзяць і застаюцца "пры сваіх”, наастатак абазваўшы апанента набітым дурнем.
 
Аўтар, які рэагуе на крытыку сваіх твораў, мае заведама хісткую пазіцыю. Адыграць са страчанага ён тут можа не вельмі многа, а вось дадаткова прайграць можа столькі, што сам затым пашкадуе. Многія пэўна памятаюць, як рэдакцыя "ЛіМа” друкавала адказы аўтараў, да "глыбіні душы” абураных тым, як разглядаліся іхнія творы ў "ЛеГАЛізацыі”. Займальна было назіраць, як пажылыя дзядзькі з хлапчукоўскай запальчывасцю і слязлівай крыўдлівасцю баранілі сябе. Многія аўтары не ведаюць аднаго: крытык сваімі творамі свядома ці падсвядома жадае вывесці аўтараў на эмоцыі; і калі аўтар гэтыя эмоцыі нястрымана праяўляе – ён прайграў, а крытык у трыумфе. І самая запальчывая, агрэсіўная рэакцыя будзе – на праўду. То бок аўтару паведамляюць горкую праўду пра яго твор. Часам гэта вынесці немагчыма.
Просмотров: 328 | Добавил: NORAD | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
» Поиск

» Календарь
«  Октябрь 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

» Архив записей

» Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz


  • Copyright MyCorp © 2017