Сайт Міхася Южыка Четверг, 23.11.2017, 22:58
Приветствую Вас Гость | RSS
Главная | Блог | Регистрация | Вход
» Меню сайта

» Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 84

» Форма входа

Главная » 2010 » Июнь » 26 » Каменны горад
13:36
Каменны горад
* * *
Сталёвае сонца кінула
праменне на горад каменны –
зімовыя промні стылая
на горад душы нязменны.
 
Мне сонца такой абузаю
на вуліцах горада стала,
што змоўкла раптоўна музыка,
якая ў дварах гучала.
 
Насельніцтва горада ціхае
ад сонца ў кватэры збегла,
дзе мышы цяпер музыкамі
скрабуцца ў сухую цэглу.
 
Аўтобусы і тралейбусы,
легкавікі ды трамваі
ад сонца, як тыя бейбусы,
без толку цяпер пасталі.
 
Па вулках завея соўгае
сцюдзёныя хвалі. Сцены
зіхцяць афарбоўкай строгаю –
сталёваю і нязменнай.
 
Зімовае сонца ў горадзе
з’явілася нечакана;
праменне ў паўночным холадзе
вярэдзіць і соліць раны.
 
Навошта надзеяй цешыцца,
калі да вясны далёка...
А сонца сварлівай цешчаю
ўсё зыркае праз аблокі.
 
 
* * *
Мяце і мяце порсткі вецер
лісцё і людзей, і час,
калыша сухое вецце
і радуе рухам нас.
 
Мы так тужліва здранцвелі
ў спякотнай дзён чарадзе,
дзе спалі, спалі і елі
без гора і без надзей.
 
А вецер мяце мятлою,
ганяе дым з каміноў,
памкненні ўздымае роем
і пыл з гарадскіх муроў.
 
Людзі шыбуюць жвава,
бягуць, хто куды, цяпер –
налева, затым направа,
мяняючы свой намер.
 
О, вецер, халодны порсткі,
ганіцель крывей людскіх,
змятае жыцця абноскі,
звастрае і зрок і слых.
 
Глядзіце на цуд небывалы,
што творыцца тут наўкол:
усё, што трывала спала,
скачкамі дратуе дол!
Просмотров: 840 | Добавил: NORAD | Рейтинг: 5.0/2
Всего комментариев: 1
1  
Данный пост — одно из немногих исключений, когда читаешь с удовольствием и что-то для себя выносишь. Спасибо автору. Добавлю в избранноеhttp://voronezh.recikl.ru/ - . :)

» Поиск

» Календарь
«  Июнь 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930

» Архив записей

» Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz


  • Copyright MyCorp © 2017