|
Главная » 2010 » Май » 31 » Караблі
|
* * *
Дзе крынічныя воды
пырснуць з цёмнай зямлі,
там адвечнай свабоды
возьмуць старт караблі.
Мора штормамі тужыць,
і лютуюць вятры.
Там паўночныя сцюжы
і паўднёвыя сны.
Карабель не патоне
ды адужае хваль
звар’яцелыя стогны
і бязмежную даль.
Астравы нехта згледзіць
за туманнай сцяной,
там народзяцца дзеці
і прыдбаюць спакой.
Будзе множыцца племя
блаславёнай зямлі,
іх здаровае семя
павязуць караблі.
Даль туманная прыме
новых суднаў прыход,
новых сейбітаў кіне
у людскі радавод.
|
Просмотров: 570 |
Добавил: NORAD
| Рейтинг: 5.0/1 |
|
|
|