Сайт Міхася Южыка Пятница, 29.03.2024, 04:30
Приветствую Вас Гость | RSS
Главная | Блог | Регистрация | Вход
» Меню сайта

» Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 90

» Форма входа

Главная » 2010 » Май » 6 » Пісьменніцкі рай
20:10
Пісьменніцкі рай
("ЛіМ”, 9.04.10)
 
Не сакрэт, што надрукавацца ў перыядычных літаратурных выданнях даволі цяжка. Асабліва калі ты малады і непрызнаны, або адыёзны і самастойны. Бо кожнае выданне мае сваю канцэпцыю, палітыку і падбірае для друку творы, зыходзячы найперш са сваёй палітыкі, а не з выгады аўтара. І гэта нармальна. Акрамя таго, зразумела, што плошча літаратурнага часопіса ці тыднёвіка абмежаваная (яны не гумовыя), а аўтараў, якія прэтэндуюць на тую плошчу, многа. Ясна, што наталіць амбіцыі ўсіх ахвотных надрукавацца няма ніякай магчымасці. Тут уступае ў дзеянне, так бы мовіць, натуральны адбор, адбываецца барацьба за месца пад сонцам. І зноў жа не сакрэт, што ў гэтай напружанай барацьбе ў ход ідуць не заўсёды справядлівыя сродкі, г.зн. што творы да друку не заўсёды выбіраюцца па мастацкіх вартасцях.
 
Сучаснасць ужо даволі даўно прапанавала літаратарам альтэрнатыву – публікаваць свае творы ў інтэрнэце, які мае, у параўнанні з друкаванымі выданнямі, амаль неабмежаваны аб’ем. Мала таго, інтэрнэт-рэсурсы даюць магчымасць публікавацца без рэдактараў, цэнзараў, ідэолагаў, якія непазбежна стаяць на шляху любога аўтара, што прынёс свой твор у папяровае выданне. Здавалася б, любата, пісьменніцкі рай – публікуй, што душа пажадае. Аднак не ўсё так проста і тут.
 
Рэч у тым, што публікацыя твора ў паважаных перыядычных выданнях ужо сама па сабе дае аўтару відную трыбуну і даволі шматлікага чытача, ужо сама па сабе мацуе ягоны статус, незалежна ад якасці напісанага. Бо мяркуецца, што вядомае выданне не публікуе абы-каго і абы-што. У прынцыпе, так і ёсць: бязглуздзіцу паважаныя выданні, як правіла, не друкуюць.
 
На літаратурных жа сайтах, дзе існуе магчымасць самапублікацыі, і асабліва ў ЖЖ-блогах пісьменнікаў, цэнзарам і рэдактарам мусіць выступаць сам аўтар. Ён сам выбірае стратэгію і тактыку сваіх літаратурных старонак, сам лепіць свой імідж і шукае свайго чытача. І вось тут аказваецца, што не толькі маладыя аўтары, не толькі пачаткоўцы і студэнты філфакаў-журфакаў не ўмеюць выгадна сябе падаць у гэтай "прасторы літаратурнай свабоды” – гэтага не можа ажыццявіць пераважная бальшыня сталых, вядомых, раскручаных у друкаваных выданнях літаратараў. Нагледзеўшыся на бездапаможнае цялёпканне ў Сеціве некаторых сталых пісьменнікаў, не дзіва, што многія літаратары апасаюцца заводзіць свае ЖЖ-блогі – яны баяцца панізіць свой статус, які набывалі гадамі, бегаючы па рэдакцыях.
 
На абшарах інтэрнэта літаратар пускае сябе ў вольнае плаванне, у адкрыты акіян з яго непазбежнымі штормамі. Там кожны падшыванец, не зважаючы на ваш высокі грамадскі статус, пасаду, рэгаліі, можа змясціць абразлівы каментарый на ваш запіс, нізка ацаніць, напрыклад, ваш верш, які выходзіў у ганаровай серыі "Дыяментавае пяро”. Прычым дзёрзкі крытык яшчэ схаваецца за псеўданімам. Што, па-першае, непрыемна, а па-другое, не ведаеш, як на такі закід рэагаваць, каб канчаткова не абняславіцца. Грамадскі статус, паўтаруся, тут не ратуе. Няма галоўнага рэдактара, які прынцыпова не надрукаваў бы ў сваім выданні абразлівы каментарый на ваш твор.
 
З гэтай прычыны большасць беларускіх літаратараў, што маюць свае старонкі ў ЖЖ, наўмысна абіраюць несур’ёзна-гуллівы тон сваіх запісаў. Бо на такія запісы з’яўляецца багата каментарыяў, што падвышае статус гаспадара старонкі (каментуюць – значыць, я цікавы, яркі чалавек!). Прычым каментарыі гэтыя не абражаюць, бо адказваць пошласцю на пошласць лічыцца ў ЖЖ добрым тонам.
 
Інтэрнэт-дзённікі многіх пісьменнікаў, што пачыналіся як сапраўды літаратурныя, паступова ператвараюцца ў сметніцу, куды цягнецца ўсё, што ў галаву забрыдзе – ад таго, з якой нагі хто ўстаў, да сваіх эратычных фотаздымкаў. Некаторыя літаратары нагадваюць азіяцкіх акынаў, якія кладуць на музыку і вершы ўсё, што вакол бачаць і чуюць. Ніякай фільтрацыі, ніякага самакантролю. Словам, ЖЖ-прастора – гэта някепскі трубаправод для зліву словаблуднай энергіі і адначасова вялікая дапамога рэдактарам папяровых выданняў: будуць менш назаляць графаманы.
 
Такім чынам, рэчаіснасць паказала, што беларускія літаратары ў сваёй большасці пакуль не гатовыя да самастойнага плавання ў хвалях свабоды, якую дае інтэрнэт. Ім па-ранейшаму патрэбныя выхавацелі і настаўнікі ў выглядзе галоўных рэдактараў, цэнзараў, ідэолагаў, што будуць іх накіроўваць і ўшчуваць, як памаўзлівых дзяцей.
Просмотров: 1068 | Добавил: NORAD | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
» Поиск

» Календарь
«  Май 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

» Архив записей

» Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz


  • Copyright MyCorp © 2024