Сайт Міхася Южыка Четверг, 23.11.2017, 23:02
Приветствую Вас Гость | RSS
Главная | Блог | Регистрация | Вход
» Меню сайта

» Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 84

» Форма входа

Главная » 2010 » Март » 2 » Псіхалогія адной склокі
15:55
Псіхалогія адной склокі
(пра двубой Асі і Вікі, ці [напаў]Адкрыты ліст маладому крытыку)
 
Не перастаеш пацяшацца калізіямі беларускага літпрацэсу. Прызнаюся, заўсёды адчыняю ЖЖ пасля працоўнага адрэзку часу, перад абедам, каб адпачыць душой і падняць сабе апетыт. Забаўляюць, шчодра цешаць мяне беларускія літаратары. Праўда, пераважна глупствам сваім.
 
Зрэшты, Асі Паплаўскай прэтэнзіі пад’яўляць немагчыма. Эмацыйнасць – адметная рыса яе характару. А таксама – дастатковая шчырасць і незлапомнасць. За што паважаю. Дададзім сюды маладосць і асаблівасці жаночай псіхікі – і ўсё становіцца на свае месцы: толькі так і павінна рэагаваць Ася на пэўныя рэчы, інакш бы сама сабой не была.
 
Але ж каторы раз бачу, што толькі вельмі нямногія, вельмі рэдкія жанчыны, з прычыны ўсё той жа жаночай эмацыйнасці, якая выносіць ім мозг, могуць быць літаратурнымі крытыкамі. Сярод беларускіх "аўтарытэтаў” гэта, бадай, толькі Ганна Кісліцына (можа не па-жаночы трымаць сябе ў руках) і Ірына Шаўлякова (да ўсяго ставіцца з іроніяй ды нібы і не ўсур’ёз). Не скажу, што надта люблю ці прымаю творчасць узгаданых спадарыняў (хутчэй фрагментамі), але ж яны, як мінімум, могуць захоўваць цвярозую галаву ў хвіліну запальчывасці. Чаго не можа пакуль спадарыня Ася Паплаўская. Застаецца чакаць, ці здолее яна высілкам унутранай працы пераламаць сябе з гадамі, пасталеўшы і паразумнеўшы, ці гэта ёй не пад сілу будзе... Тут у супрацьборства ўступяць інтэлект і тэмперамент, далучацца жыццёвыя абставіны, людзі, што сустрэнуцца на жыццёвых пуцінах, дый шмат яшчэ што.
 
Пакуль што мы назіраем чарговы блытана-эмацыйны выступ Асі ў ЖЖ, дзе яна адказвае крыўдай на крыўду, запальчывасцю на запальчывасць, склокай на склоку, амбітнасцю на амбітнасць у бок спадарыні Вікі Трэнас. Здавалася б, абедзве маладзіцы вінаватыя. Магчыма. Толькі з адной агаворкаю: не Віка першая кранула Асю, а наадварот. Віка ж пісала мастацкі тэкст, клала немалыя сілы на выданне кнігі, падбірала дасціпную назву. А крытык гэта абк...аў, няхай і не за зла. Цікава, нехта, з’еўшы замест мёду кавалак дзярма, здольны не зморшчыцца і не выплюнуць? Сумняваюся. Тут ужо натуральныя рэфлексы спрацоўваюць. Так што не рабіце, Ася, здзіўлены твар і не ўдавайце шчырае абурэнне ў тым, што Трэнас не прыняла дзермяцо за лыжачку мёду.
 
Тым больш што Вы, Асенька, самі цудоўна ўсё ведаеце: "Калі я распачынала весці калонку, я добра ўсведамляла, што цяпер я са сваім асабістым поглядам і меркаваннем адна, а іх, тых, каму гэта можа не спадабацца, – шмат.”
 
Жывяце, як Вы кажаце, з ваўкамі – то не прад’яўляйце чалавечых прэтэнзій. (Дарэчы, ваўкі ў літаратуры – гэта, відаць, хто заўгодна, толькі не Вы і не Вашы сябры?)
 
Насмяшыла – не абурыла, не! – выснова спадарыні Паплаўскай: "Няма больш крыўдлівых і больш амбіцыёзных (прычым часта на пустым месцы) людзей, чым пісьменнікі.” Па-першае, гэта зацёрты штамп, які я чуў яшчэ да Асі ад амаль усіх крытыкаў. А насмяшыла таму, што замест слова "пісьменнікі” падстаўляй ледзьве не любую прафесію – усё будзе праўдай. А ўжо што тычыцца творчых людзей, то "музыканты”, "кінематаграфісты”, "мастакі”, "рэжысёры”, "навукоўцы”, "акцёры”, "спевакі” – будзе цюцелька ў цюцельку.
 
Ася па маладосці яшчэ не дайшла да таго, што няма незайздрослівых прафесій, няма бязгрэшных людзей (дый някепска са свайго вока бярвенца дастаць). А пісьменнікі тут проста пад раздачу патрапілі, таму што асабісты вопыт Паплаўскай найбольш яе з імі, літаратарамі, сутыкае. Толькі не трэба абагульняць і ўзводзіць у абсалют: "няма людзей, больш зайздрослівых чым пісьменнікі”. Не трэба смяшыць літаратурны хаўрус.
 
А крытыкі, Ася, не зайздрослівыя, не злосныя, не злапомныя? Усе справядлівыя, гэтакія анёлкі? А што калі я Вам скажу, што мой асабісты вопыт гаворыць адваротнае: я магу дзесяць разоў пахваліць аднаго крытыка, а адзінаццаты трохі яго зачаплю – і зраблюся ворагам да скону. Мой артыкул пра стан беларускай крытыкі (даволі ўбогі стан) гэта выразна мне паказаў.
 
Не слухайце "дэміургаў", старэйшых "аўтарытэтаў”, не думайце чужымі мазгамі, ці прынамсі астуджвайце сваю галаву, перш чым берацеся нешта пераводзіць у літары і публікаваць. Крытык – гэта найперш халодная галава і аналітычны розум. А экспрэсія, эмацыйнасць дадаюцца ў артыкулы штучна і па-мастацку, праз элемент акцёрства, а не "крыкам душы”, як у Вас атрымалася ў склоцы з Трэнас. Прааналізуйце артыкулы, напрыклад, Ігара Запрудскага ("Бадай”, "Сапраўды” і г.д.), каб зразумець, пра што я кажу; гэта ўзоры сплаву інтэлекту, халоднай галавы з экспрэсіяй, акцёрствам і правакацыйнасцю. Увогуле, вучыцеся ў мужчын. Так будзе надзейней.
 
Завяршаю Вашымі ж слушнымі словамі: "...нашыя літаратары не ўмеюць адасобліваць працу ад асабістых стасункаў: калі ты мой таварыш – хвалі мяне і мае творы, назвы маіх кніг знаходзь бездакорнымі! Як жа іначай!.. Эх, літаратары… Куды прыйдзем, га?..”
 
Куды прыйдзем? Ды туды ж, куды кожны чалавек і прыходзіць: пад двухметровы слой маці-зямелькі. Так што не парцеся, бо, як кажа мой сябар, у жыцці ўсё дзярмо, акрамя мачы. Адно гумар ратуе. І вера (не ў людзей толькі, канешне).
Просмотров: 487 | Добавил: NORAD | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
» Поиск

» Календарь
«  Март 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031

» Архив записей

» Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz


  • Copyright MyCorp © 2017