Сайт Міхася Южыка Понедельник, 18.12.2017, 17:52
Приветствую Вас Гость | RSS
Главная | Блог | Регистрация | Вход
» Меню сайта

» Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 85

» Форма входа

Главная » 2010 » Январь » 25 » Метафізіка ісціны
15:08
Метафізіка ісціны
(па старонках літаратурных блогаў і перыёдыкі)
 
Часам дзіву даешся нашым беларускім літаратарам і літаратурным дзеячам. Здавалася б, колькі ўсяго-ўсякага наслухаўся ты, братка Южык, цялёпкаючыся і высільваючыся ў нашым беларускім каляпісьменніцкім моры; нічому не мусіш ужо здзіўляцца. Ат не! Кожнага разу чытанне нашый перыёдыкі і блогаў ЖЖ прыносіць табе новыя эмоцыі. Што радуе.
 
Выказваецца, прыкладам, Валянцін Акудовіч катэгарычна ў плане таго, што няма ў нас літаратурнай крытыкі. Ну зусім проста няма. Ціхан жа Чарнякевіч шчыра не разумее такія высновы, бо і сам даволі плённа шчырае ў той галіне, і пастаянна чытае крытыку ў перыёдыцы. Ну ды ладна: няма для Акудовіча ні крытыкаў Чарнякевіча, ні Марціновіча, ні Капусты – то хоць Кісліцыну, здавалася б, з яе некалькімі прафесійнымі літаратуразнаўчымі кнігамі варта прызнаць? Не, няма і Кісліцынай, і Шаўляковай – нікога для спадара філосафа няма. Тут справа ў тым, што калі гавораць: няма крытыкі, няма раманаў, няма фантастыкі – гэта зусім не вымагае літаральнага разумення сказанага. Тое проста азначае, што спадар выступоўца лічыць: існыя крытыка, раманы, фантастыка не адпавядаюць ягонаму (выдуманаму) ідэалу літаратуры. Вы як бы ёсць, але адначасова вас як бы і няма, бо не дагадзілі нейчаму эстэтычнаму ўзору (дый ці чытаў ён вас усіх?). Тым больш што для Акудовіча, згодна яго філасофскай сентэнцыі, і яго самога таксама – няма. Прынамсі тут ён непрадузяты.
 
Выступае, напрыклад, вядоўца сталай калонкі ў "ЛіМе” Ася Паплаўская і з традыцыйнай сваёй катэгарычнасцю сцвярджае, што кніга Вікі Трэнас "Экзістэнцыйны пейзаж” мае не кідкую, не запамінальную назву, а вось кнігі Уладзіміра Някляева і Сяргея Дубаўца ("Цэнтр Еўропы” і "Як?”) маюць, паводле Асі, якраз-ткі кідкія і запамінальныя назвы. Ох, ліхаманка яго бяры, хочацца тут запытацца, па якіх жа такіх крытэрыях робяцца тыя высновы, дзе тлумачэнні? Іх у артыкуле не назіраецца нават пад лупаю. Проста гаворыцца: так і так, гэтак і гэтак, а крытэрыем ісціны выступае ўнутранае перакананне аўтара. Я ж трохі патлумачу, літаральна на трох пальцах і ў двух словах: "Экзістэнцыйны пейзаж” бачыцца мне назвай не толькі кідкай, запамінальнай, а нават элегантнай і цудоўнай – таму, што экзістэнцыйны пейзаж гэта, чытай, унутраны свет аўтара, паэтэсы. Усё надзвычай проста і разам з тым вытанчана; да таго ж ясна, пра што будзе кніга. За назвай жа "Цэнтр Еўропы” зусім не бачыцца празаічны тэкст (гэта назва публіцыстычнага артыкула для "Народнай волі”, няйначай), а бачыцца грубая, кандовая палітычная кан’юнктура, пад такую назву зручна хіба што гранты выпрошваць у братоў-эўрапейцаў на аплату друкарскіх выдаткаў. Назва "Як?” Дубаўца не гаворыць мне абсалютна нічога, нават намёку не дае на змест кнігі. Што, згадзіцеся, не ёсць добра.
 
Абураецца, да прыкладу, спадар Гапееў у сваёй эмацыйнай рэцэнзіі на "Мяжу” Андрэя Федарэнкі, што няма, не стала ўжо адзінай літаратурнай прасторы з адзіным, фігуральна кажучы, выдавецтвам і адзіным крытыкам-ідэолагам, які расставіць усіх па ранжыры. Алесь Аркуш спрабуе пераканаць Гапеева, што такое ўжо нядаўна было і прывяло, у прынцыпе, да катастрафічных наступстваў. Але марна. Гапееў слухаць чужыя аргументы не надта схільны. Хацелася б толькі паглядзець, як бы ён прабіваўся з правінцыі ў сталіцу за Саветамі, дзе прыняцце ў Саюз пісьменнікаў давала ў перспектыве кватэру і ўсялякія выгоды, а вымагала толькі пісаць "як трэба”. Ці прабіўся б яшчэ, жадаючых многа! А прабіўшыся, ці быў бы ўсім задаволены?
 
Гаворыць, напрыклад, Леанід Галубовіч, што цяперашняя паэзія не ёсць паэзіяй, а вось раней... і прыводзіць прыклады Купрэева, Разанава, Мінкіна і г.д. Закавыка толькі ў тым, што наведвальнікам імпрэзаў сучасных паэтаў-выступоўцаў, паэтаў-трыбунаў і эпатажнікаў здаецца, што менавіта такая паэзія і мусіць быць. Іншай ім не патрэбна. Дзе крытэрыі ісціны? Ва ўнутраным свеце ацэншчыка толькі? Ці яшчэ недзе? Тут варта не забывацца, што ўнутраны свет выхадца з вёскі і выхадца з горада, выгадаванага за камуністамі і выгадаванага ва ўмовах усёдазволенасці і ўсёдаступнасці – розняцца кардынальна. Напрыклад, я, гараджанін, не ўзрушваюся паэзіяй Купрэева анітрохі. Можа, гэта мая бяда. А можа, бяда паэта Купрэева, вясковая псіхалогія якога дысануе з урбаністычным трэцім тысячагоддзем.
 
Таксама нямала ўражаны абмеркаваннем у "ЛіМе” твора Уладзіміра Сцяпана, дакладней – мініяцюраў, сабраных пад назваю "Дзед”. Трое крытыкаў прызнаюцца ў любові да Сцяпана і яго творчасці, прынцыпова абмінаюць неабходную частку "адмоўнае”, кажучы, што анічога такі адмоўнага, спрэчнага ў яго творчасці не знайшлі (?!), а чацвёрты, Грышкевіч, нібы ў насмешку з прыхільнікаў Сцяпана кажа, што не бачыць нават элемента мастацкага ў гэтым творы – так, маўляў, адзін кіслы суб’ектывізм, не варты ў прынцыпе абнародавання, а варты сямейнага альбома, і толькі. З усімі чатырма не магу пагадзіцца. Крытыка гэта не замілаванне, не прызнанне ў любові, і не адмаўленне твора як факта. Інакш можа скласціся ўражанне, што калі ў творы не знаходзяць нічога спрэчнага, то ідэйная напоўненасць яго нулявая. Твор мусіць быць космасам, у якім нічога да канца не зразумела, усё пад пытаннем. Прыдумаць, нафантазіраваць, стварыць новы, свой свет значна (на парадак) цяжэй, чым з таленавітым замілаваннем паўспамінаць "гады маладыя шчаслівыя”. Дарэчы, Уладзімір Сцяпан гэта выдатна ведае, маючы багаты вопыт дэтэктыўнага "сачыніцельства”, якое страшэнна энергазатратнае, проста страшэнна... Варта, на маю думку, адрозніваць такі мемуары ад мастацкага твора, як і публіцыстыку ад філасофіі, як і крытыку ад паэзіі. Розныя, паўтараю, узроўні энергіі тут выяўляюцца.
Просмотров: 843 | Добавил: NORAD | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 4
7  
==Якая яшчэ бывае ацэнка, апроч індывідульнай? Ацэнка СБ?==
Чэрцім ардынаты. Па восі Х адкладваем... па восі У... ("Обшчество мертвых поэтов")

Перапрашаю, навошта крытыкі пішуць навуковыя кнігі? навошта вывучаюць крытыкаў-асоб? Хіба не існуе нейкай хоць бы прыблізнай методыкі? Кожны крытык па новай вынаходзіць веласіпед?


5  
Міхахась, мне вельмі крыўдна. што не ацанілі тваю аповесць пра дзяўчыну 3-х перыядаў. Выдатная аповесць!

2  
==спадар Гапееў у сваёй эмацыйнай рэцэнзіі на "Мяжу” Андрэя Федарэнкі, што няма, не стала ўжо адзінай літаратурнай прасторы з адзіным, фігуральна кажучы, выдавецтвам і адзіным крытыкам-ідэолагам, які расставіць усіх па ранжыры.==
Блін, няўжо мне і Южыку даводзіць трэба, што літаратурная прастора найперш складаецца з пісьменнікаў? З выправаных дзесяткамі гадоў крытэрыяў ацэнкі твора? І толькі потым - выдавецтва і ідэёлаг...

Самі кажаце, што сённяшні свет звёўся да выключна індывідуальнай ацэнкі, што няправільна ў прынцыпе - і ганіце мяне за тое, што я бядую з-за адсутнасці хоць нейкай сістэматыкі.


1  
Міхась, не размазвай, а пішы канкрэтна, калі ёсць што... А то ў самога атрымліваецца бла-бла-бла...

» Поиск

» Календарь
«  Январь 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

» Архив записей

» Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz


  • Copyright MyCorp © 2017