Сайт Міхася Южыка Четверг, 18.04.2024, 22:22
Приветствую Вас Гость | RSS
Главная | Блог | Регистрация | Вход
» Меню сайта

» Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 90

» Форма входа

Главная » 2009 » Декабрь » 27 » Ці вядуць ўсе рэлігіі да аднаго і таго ж Бога?
22:36
Ці вядуць ўсе рэлігіі да аднаго і таго ж Бога?

Такое сцвярджаць могуць толькі тыя, хто не ведае сутнасці ніводнай з рэлігій. Спрэс чуецца, нібыта Бог адзін, а шляхі да яго розныя. Але ж вобразы Бога, што малююць асноўныя монатэістычныя рэлігіі, настолькі адрозныя (язычніцтва наогул у разлік не бяру), што ніякім чынам не могуць з’яўляцца нечым адным і тым жа. Бо рэлігіі розняцца не толькі па форме, але і па сутнасці. Канфуцыянства, якое стагоддзямі вызнаваў Кітай, рэлігіяй па сваёй сутнасці не з’яўляецца. Гэта звод свецкіх правілаў. Будызм таксама не рэлігія, бо адмаўляе асабовага Бога, замяшчаючы яго абыякавай нірванай, а вечнасць – забыццём. Асноўная задача будыста – спакойна і абыякава, беспакутна і амаль бяздзейна прайсці па гэтай зямлі, тым самым падрыхтаваўшыся да поўнага растварэння ў нірване. Будысты баяцца зямнога жыцця і не хочуць увасабляцца ў новым целе (толькі гэта іх утрымлівае ад самагубства), таму і стараюцца "ўдасканальвацца”. Іслам і старазапаветнае іудзейства – клапоцяцца выключна пра зямныя даброты і дабрабыт. Гэта таксама звод свецкіх правілаў, хоць Бог тут не адмаўляецца, але да праблемаў людзей ён амаль што глухі, да таго ж нічога не абяцае пэўнага ў вечнасці. Для старазапаветнага чалавека смерць была – змрок у пасмах туману. Для мусульманіна вечнасць не мае пэўных абрысаў, ён адно ведае, што, будучы прававерным, трапіць у свой мусульманскі рай, а тут будзе жыць добра (і гэта, відаць, галоўнае для яго). Хрысціянства кардынальна адрозніваецца ад усіх монатэістычных рэлігій, Бог там увасобіўся на зямлі і пакутаваў за людзей. Жыццё для хрысціян не зло, як для будыстаў. Хрысціянін не павінен праходзіць па жыцці беспакутна і абыякава. На зямлі тым не менш хрысціянам не абяцана шчасця, іх позірк накіраваны ў вечнасць, а клопат – не пра зямныя даброты (каб муж не гуляў, каб дачка ўдала выйшла замуж, а сын паступіў у інстытут і г.д.), а пра духоўны рост (зрабіцца цярпімейшым, дабрэйшым, спагадлівейшым, менш злосным і г.д.). Тут акцэнтавана, як нідзе, вызнаецца несмяротнасць душы, якая ў будучым, тым не менш, атрымае новае, сваё, але пераўтворанае цела. Добрая казка? Аднак няможна не бачыць выразную сутнасную адрознасць багоў кожнай з рэлігій, і асабліва – хрысціянскага Бога ад астатніх. Таму вяртаюся да пытання: ці вядуць усе рэлігіі да аднаго і таго ж Бога, або большасць людзей перабывае ў змане, молячыся выдуманаму богу, аздабляючы гэты зман сваімі фантастычнымі хімерамі? Або дачыняецца з нейкімі ніжэйшымі духоўнымі узроўнямі, часта дэманічнымі, якія не маюць нічога агульнага з Богам сапраўдным?

Просмотров: 814 | Добавил: NORAD | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
» Поиск

» Календарь
«  Декабрь 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031

» Архив записей

» Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz


  • Copyright MyCorp © 2024