Сайт Міхася Южыка Четверг, 25.04.2024, 23:57
Приветствую Вас Гость | RSS
Главная | Блог | Регистрация | Вход
» Меню сайта

» Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 90

» Форма входа

Главная » 2009 » Декабрь » 27 » "Будую дом цішком у закуце мядзведжым..." (верш)
16:11
"Будую дом цішком у закуце мядзведжым..." (верш)
* * *
Будую дом цішком у закуце мядзведжым.
Паспець бы да зімы. Бушуе лістапад.
На ўзлеску гарады даўно паклалі межы,
ды нехта ўжо брыдзе за горад наўздагад.
 
Чакаю я гасцей у час, калі віднее,
калі заснежыць лёс сцяжынкі да маёй
хацінкі, што наўзбоч находжанай алеі
стаіць, нябачная, зімоваю парой.
 
Тры крокі адысці ад накірунку трэба,
ступіць у снег, які б глыбокі ён ні быў.
За елкамі тады пабачыць нехта неба –
дакладней: між галля блакітны небасхіл.
 
Шчырую і маўчу, каб спорылася праца.
Сякераю махну, прайдуся цесаком.
Абы паспець, абы гасцям сюды дабрацца –
каб дзверы расхінуў пабудаваны дом.
 
Просмотров: 636 | Добавил: NORAD | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
» Поиск

» Календарь
«  Декабрь 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031

» Архив записей

» Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz


  • Copyright MyCorp © 2024